Колішняя першая ракетка сьвету сэрбка Ганна Іванавіч мае напрыгажэйшае цела ў сьвеце спорту..
Да такой думкі прыйшлі чытачы нямецкага часопісу Bild.
За Ану Іванавіч аддалі галасы 51% наведнікаў.
Другое месца ў расейскай тэнісісткі Марыі Шарапавай (14%), на трэцім амэрыканская плыўчыха Аманда Бірд (9%).
Ёсьць у дзясятцы прэтэндэнтаў на самае прыгожае цела і мужчыны.
Напрыклад, 4-е месца ўзяў футбаліст Дэвід Бэкхэм (8%), а былая зорка НБА Дэніс Родман – шосты (3%).
* * *
Ана Іванавіч (рост 1,86 м. вага – 69 кг) нарадзілася 6 лістапада 1987 г. у Бялградзе.
Выйграла 7 турніраў у адзіночным разрадзе, у тым ліку сёлета Індыян Уэлш і Ралян Гарос.
Цяпер займае чацьверты радок у сусьветным рэйтынгу.