17.05.2018 / 23:36

Швейцарыя выбіла з чэмпіянату свету Фінляндыю, Латвія дала бой Швецыі 9

Галоўная сенсацыя 1/4 фіналу здарылася ў матчы Швейцарыя — Фінляндыя.

yle.fi

Швейцарцы, што занялі 4-е месца ў групе, выйгралі ў Фінляндыі, якая фінішавала ў сваёй васьмёрцы першай (апярэдзіўшы і ЗША, і Канаду) з лікам 3:2.

Прычым альпійская дружына вяла ў ліку 3:1. Фіны скарацілі лік (3:2), але на большае былі няздатныя.

Швейцарцы выйшлі ў паўфінал упершыню за пяць гадоў. У 2013-м яны наогул дабраліся да фіналу.

Зборная Латвіі дала бой Швецыі, але саступіла 2:3.

Такім чынам у паўфіналах у суботу згуляюць: Канада — Швейцарыя, ЗША — Швецыя.

1
Niemand / Адказаць
18.05.2018 / 01:18
"Латвія дала бой Швецыі" 
--- 
Падарыце дыск з гэтым матчам Сашку, каб ён паказаў і патлумачыў усялякім пушковым-захаравым, як трэба гуляць у хакей.
П.С. Брава, Латвія!
2
mmm / Адказаць
18.05.2018 / 01:26
Вось яны - першыя ластаўкі новага стаўлення дзяржавы да беларускага хакею. Пакуль што толькі у Швейцарыі ды Латвіі, але ўжо хутка і ў нас таксама!
1
Inger / Адказаць
18.05.2018 / 06:55
:-(  :-(
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру