Польскі і амерыканскі гісторык Рычард Пайпс, які спецыялізаваўся на гісторыі Расіі, памёр у ЗША ва ўзросце 94 гадоў.

Пайпс нарадзіўся ў 1923 г. у Цешыне (Польшча) яўрэйскай сям'і. У 1939 сям'я збегла ад нацыстаў спачатку ў Італію, а затым у ЗША

Рычард Пайпс займаўся гісторыяй Расіі і быў адным з самых вядомых замежных спецыялістаў па гісторыі Расіі пачатку XX стагоддзя. Ён напісаў, у прыватнасці, класічную кнігу «Руская рэвалюцыя».

Акрамя акадэмічнай працы і адукацыі, Пайпс быў членам Team B, створанай уладамі ЗША ў 1976 годзе для ацэнкі пагрозы з боку Савецкага Саюза адначасова з ЦРУ. У пачатку 1980-х ён быў дарадцам прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0