У «Данецкай народнай рэспубліцы» загінуў камандзір батальёна «Пятнашка» Алег Маміеў з пазыўным «Мамай». 

Маміеў ваяваў у падраздзяленні «Усход». Перайшоўшы ў брыгаду «Пятнашка», ён неўзабаве стаў яе камандзірам. Адзначаецца, што падраздзяленне несла службу на ўскраіне Данецка.

Позна вечарам было паведамленне пра тое, што ён цяжка паранены.

Маміеў быў узнагароджаны найвышэйшымі ўзнагародамі «ДНР».

Раней на Данбасе загінулі такія вядомыя камандзіры, як Арсен Паўлаў («Матарола»), Міхаіл Талстых («Гіві»), Аляксандр Бядноў («Бэтмэн»), Аляксей Мазгавой, Яўген Ішчанка («Малы»), Павел Дрэмаў («Баця»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0