У Тураве ў рацэ Струмень патануў мужчына 1995 года нараджэння
Хлопец прыехаў з Лунінецкага раёна. Ён вырашыў пакупацца ў рацэ і адправіўся на неабсталяванае для купання месца. Праз некаторы час мясцовыя жыхары знайшлі яго вопратку на беразе, крыху пазней было выяўлена і цела.