Швейцарцы, якім беларусы прайгралі 2:5, дайшлі да паўфіналу, Reuters.com
Кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) зацвердзіў краіну правядзення чэмпіянату свету 2019 года ў групе «А» дывізіёна I, дзе ў наступным годзе выступіць зборная Беларусі, якая ўпершыню за 15 гадоў вылецела з эліты.
Вяртаць пуцёўку ў клас наймацнейшых беларускім хакеістам трэба будзе ў Казахстане.
Як адзначае shaiba.kz, турнір пройдзе ў Астане на лёдзе «Барыс-Арэны» з 29 красавіка па 5 мая 2019 года. Супернікамі беларусаў, акрамя гаспадароў турніру, стануць Славенія, Венгрыя, Паўднёвая Карэя і Літва.
Дзве найлепшыя каманды гэтай шасцёркі атрымаюць пропуск у элітны дывізіён на ЧС-2020.
Акрамя Казахстана, заяўку на правядзенне турніру падавала хакейная федэрацыя Славеніі, але дэлегаты кангрэса IIHF падтрымалі Казахстан.
Нагадаем, што ЧС-2021 у элітным дывізіёне пройдзе ў Мінску і Рызе, таму каманды Беларусі і Латвіі будуць мець бронь ад вылету.