Прадстаўнікі дзяржаваў і міжнародных арганізацыяў, што зьехаліся ўчора ў Брусэль на адмысловую канфэрэнцыю донараў, сабралі разам суму ў чатыры з паловай мільярдаў даляраў, якія пойдуць для пераадоленьня Грузіяй наступстваў узброенага канфлікту з Расеяй. ЗША пералічылі мільярд даляраў, Эўразьвяз — 863 мільёна, а Японія — 200 мільёнаў.

«Гутарка вядзецца пра большую суму, чым мы сабе думалі напачатку. Нам дапамаглі менавіта сёньня, падчас сусьветнага эканамічнага крызысу. Такую падтрымку Грузія не забудзе давеку», — сказаў прэм’ер-міністар Грузіі Ладо Гургенідзэ.

Украіна таксама пачала рэалізацыю праграмы помачы Грузіі: 200 грузінскіх дзяцей ужо прайшлі курс рэабілітацыі ў Крыме, і яшчэ 100 дзяцей, пераважна з Горы, у бліжэйшы час змогуць прайсьці аздараўленчы курс у Луцку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?