18.05.2018 / 12:44

Лукашэнка назваў самую блізкую для Беларусі дзяржаву ў Лацінскай Амерыцы. І гэта не Венесуэла 26

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Эквадора Марыяй Фернандай Эспіносай Гарсес, піша БелТА.

Ён адзначыў, што ў Эквадоры апошнім часам адбыліся пэўныя палітычныя рэформы, і яны яшчэ не скончаны. «Я вельмі спадзяюся, што ў гэты вельмі важны перыяд, фарміруючы гэты план, вы з нашым міністрам дамовіцеся у тым ліку аб кантактах на найвышэйшым узроўні. Але вы ведайце, што мы заўсёды рады бачыць вашага прэзідэнта ў Беларусі. У любы зручны для яго час», — заявіў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка таксама дадаў, што любая дзяржава, асабліва на геаграфічнай аддаленасці ад сваіх партнёраў, спрабуе знайсці краіны, на якія яна хацела б абаперціся ў супрацоўніцтве з іншымі краінамі рэгіёну. «Як звычайна, гэта самыя блізкія дзяржавы.

Дык вось у Лацінскай Амерыцы ў нас Эквадор з'яўляецца такой блізкай дзяржавай для Беларусі, і мы заўсёды шукаем апору, супрацоўнічаючы з іншымі дзяржавамі, менавіта ў вас у Эквадоры», — падкрэсліў ён.

0
Казік / Адказаць
18.05.2018 / 12:51
У яго на кожным прыёме ўсе і браты і самыя блізкія людзі. Акрамя свайго народца.
0
першы раз што лі? / Адказаць
18.05.2018 / 12:53
Звычайны славесны панос.
0
Добры Дзень / Адказаць
18.05.2018 / 12:54
І не Парагвай.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру