18.05.2018 / 13:20

Асудзілі цэлую цыганскую сям’ю: яны здзекаваліся з хатняй прыслугі 29

17 мая агучылі вырак пяцярым членам сям’і з Мінскага раёна. Цыгане, якія нідзе не працавалі, але мелі хатнюю работніцу, вырашылі «зняць» з жанчыны грошай.

25-гадовыя муж і жонка разам са сваімі бацькамі запрасілі 52-гадовую жанчыну прыбраць у катэджы перад Новым годам. А пасля заявілі ёй, што 650 даляраў зніклі. І жанчына мусіць аддаць тыя грошы.

Жанчыну гвалтам утрымлівалі ў доме, збівалі, прымушалі распранацца, напісалі «прызнанне» і прымусілі жанчыну зачытаць яго на камеру.

Пасля работніца пайшла ў міліцыю. Але яе «працадаўцы» адразу ж напісалі сустрэчную заяву: маўляў, тая скрала грошы. Але суму адразу павялічылі — нібыта знікла 6650 даляраў.

Праўда, неўзабаве затрымалі ўсіх пяцярых «пацярпелых». Суд вырашыў, што яны вінаватыя ў паклёпе, незаконным пазбаўленні волі, вымагальніцтве.

Двое жанчын атрымалі па 4,5 года калоніі агульнага рэжыму. Адзін з мужчын — таксама 4,5 года, але ўзмоцненага рэжыму. Яшчэ двое мужчын атрымалі па 4 гады калоніі, рэжым — узмоцнены.

Таксама маёмасць сям’і канфіскуюць, яны мусяць сплаціць 2000 рублёў пацярпелай работніцы.

УШ

0
Константин / Адказаць
18.05.2018 / 13:30
Работать у цыган?)
6
ахах / Адказаць
18.05.2018 / 13:51
Константин, работать? 
0
Баршчавар дызайнерау / Адказаць
18.05.2018 / 14:01
Нидзе не працавали, але мели катэдж. Крута.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру