18.05.2018 / 13:37

Меган Маркл да алтара павядзе прынц Чарльз 7

Падчас вясельнай цырымоніі актрысу Меган Маркл да алтара павядзе бацька яе жаніха прынц Уэльскі Чарльз. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйнай старонцы Кенсінгтонскага палаца ў твітары.

«Міс Меган Маркл папрасіла Яго Каралеўскую Высокасць прынца Уэльскага суправаджаць яе па праходзе капліцы Св. Георгія ў дзень вяселля. Прынц Уэльскі рады магчымасці павітаць спадарыню Маркл у каралеўскай сям'і такім спосабам», — абвясціў Кенсінгтонскі палац.

Пытанне аб тым, хто будзе суправаджаць нявесту да алтара, было узнята пасля таго, як бацька Меган Маркл Томас Маркл паведаміў, што не зможа паехаць на вяселле сваёй дачкі і брытанскага прынца Гары з-за аперацыі на сэрцы.

Вяселле прынца Гары і Меган Маркл адбудзецца 19 мая. Яно пройдзе ў капліцы Святога Георгія ў Віндзорскім замку.

Чытайце таксама: У Брытаніі абвясцілі дату вяселля прынца Гары і Меган Маркл

21
Olka / Адказаць
18.05.2018 / 15:58
Странно, вроде бы принц Гарри симпатичный,смелый, образованный, состоявшийся мужчина. Неужели во всём мире для него не нашлось невесты без детей и прошлых браков, из нормальной полной семьи с хорошими отношениями между родственниками?  Брал бы пример со старшего брата, который нашел себе безупречную во всём девушку, ещё и красавицу. 
4
Марыська / Адказаць
18.05.2018 / 16:34
Olka, а вы случайно в момент написания своего комментария на лавочке не сидели с бабушками и семечки не щелкали? В принципе ваше хамство в отношении женщин не единичный случай, что заставляет сделать определенные выводы и не обращать на это внимание.
2
yy / Адказаць
18.05.2018 / 16:59
Olka, Як шкада, што прынц вас не выбраў, дзе былі ягоныя вочы...
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру