ТАСС
Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну прызначыць кіраўніком міністэрства сельскай гаспадаркі старшыню праўлення Рассельгасбанка Дзмітрыя Патрушава — сына сакратара Рады бяспекі і экс-дырэктара ФСБ Мікалая Патрушава.
«Міністр сельскай гаспадаркі — Патрушаў Дзмітрый Мікалаевіч», - сказаў Мядзведзеў на сустрэчы з Пуціным у Сочы.
У ранейшым складзе ўрада пасаду міністра сельскай гаспадаркі займаў Аляксандр Ткачоў.