18.05.2018 / 16:28

У Расіі гастарбайтар з Азіі забіў беларуса гірай 10

Адбылося ўсё яшчэ ў снежні 2017 года. У маі скончылася раследаванне справы.

Міліцыя паведамляе, што 22-гадовы незаконны мігрант жыў у свайго знаёмага, 55-гадовага беларуса, у пасёлку пад Выбаргам (Ленінградская вобласць).

Мужчыны пасварыліся, затым абвінавачаны нанёс беларусу некалькі удараў бліном ад штангі вагой 8 кг, пасля яшчэ і гімнастычнай гірай вагой 16 кг па галаве і ўрэшце двойчы ўдарыў кухонным нажом у шыю. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў беларус памёр на месцы здарэння.

Пасля здзейсненага забойства абвінавачваны закідаў цела загінулага коўдрамі і, прыхапіўшы з сабой асабістыя рэчы нябожчыка, з'ехаў у Санкт-Пецярбург. Здабычай зламысніка стала нязначная сума грошай, ноўтбук, мабільнік і гадзіннік.

Пасля забойцу знайшлі і затрымалі.

Падчас следства абвінавачаны прызнаў віну, але не раскаяўся.

УШ

0
Сняжок / Адказаць
18.05.2018 / 17:04
У нас бы расстреляли и забыли.
1
муха цэ цэ / Адказаць
18.05.2018 / 17:07
Пасля службу у СА маю цвёрдае перакананне што Азiяты нам не браты, але цяпер --- браты АГЛу.
15
Сенатор Макей / Адказаць
18.05.2018 / 17:13
Ссора двух гастарбайтеров. Банальная бытовуха.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру