Як паведаміў дырэктар менскай гелерэі «Мір Фота» Віктар Салагуб, увечары 22 кастрычніка там адчынілася выстава фатаграфіі польскага майстра Лешэка Падэшвы «Суб’ектыўны погляд».
У экспазыцыі, наладжанай Польскім інстытутам і беларускім грамадзкім аб’яднаньнем «Фотамастацтва», прэзэнтаваныя 50 чорна-белых працаў, прысьвечаных культурнай і прыроднай спадчыне старажытнага польскага горада Сандомеж. Галоўныя тэмы — пэйзаж і дойлідзтва.
0
0
0
0
0
0