18.05.2018 / 22:09

У скінутага прэм'ер-міністра Малайзіі канфіскавалі 284 скрынкі з каштоўнасцямі ФОТА 8

Праваахоўныя органы Малайзіі пасля ператрусаў некалькіх месцаў, якія звязаны з былым прэм'ер-міністрам краіны Наджыбам Разакам, знайшлі 284 скрынкі з дызайнерскімі сумкамі.

Ператрусы прайшлі ў некалькіх рэзідэнцыях экс-прэм'ера, а таксама ў яго былым офісе. Яны адносяцца да расследавання злоўжыванняў у дзяржаўным фондзе 1MDB (Першы Малайзійскі фонд інвестыцый і развіцця).

«Мы знайшлі 284 скрынкі з дызайнерскімі сумкамі. Пасля праверкі высветлілася, што ў 72 сумках знаходзіцца розная валюта, у тым ліку малайзійскія рынгіты і даляры ЗША, гадзіннікі і каштоўнасці», — сказаў Датук Серы Амар Сінгх, кіраўнік паліцэйскага дэпартамента па расследаванні эканамічных злачынстваў.

У выданнi не назвалі агульны кошт знойдзеных каштоўнасцей. Таксама адзначаецца, што знойдзеныя сумкі належаць прэміяльным брэндам Louis Vuitton і Birkin.

2
ўантуфры / Адказаць
18.05.2018 / 22:26
Нашыя відаць таксама запашваюцца, ды так імкліва, што нават трапляюцца на хабары ці то пляшкамі гарэлкі, ці то свечкамі. А то наша эканоміка як той лось з бадуна - я ваду пью і пью, а мне ўсё горш і горш.
2
Серж / Адказаць
18.05.2018 / 22:58
Ну и что, это ему сумочки президенты дарили, А нашему розы дарят.
1
Лёха Головин (Минск ) / Адказаць
19.05.2018 / 00:52
 Да тут - всё понятно и ясно !!! Дизайнерские  и Брэдовые сумки  ему  подбросили Северокорейцы .. а   Доллары - ему  подбросили Китайские конкуренты .. Ну а автомашины  у него были все   Законные ... все были только Лады Калины  ! А те которые  Мерседесы и Лимузины -- он  о них даже ничего и не знает ! Их ему так же - подбросили враги  и оформили на его имя !... 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру