19.05.2018 / 10:17

У Расіі зрабілі ФОТА машыны з беларускім нумарам з «9» на канцы. Што гэта такое? 33

Здымак з аўтамабілем, які мае рэгістрацыйны нумар неіснуючага беларускага рэгіёну, актыўна распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках.

Фота парушальніка паркоўкі былі зроблена ў Расіі. Найхутчэй, «9» у канцы нумару і выкарыстоўваецца, каб пазбегнуць штрафаў, што выпісваюцца ў аўтаматычным рэжыме.

Пазіцыя ДАІ Беларусі застаецца нязменнай: у нумарах аўтамабіляў выкарыстоўваецца нумарацыя ад 1 да 7, якія азначае прыналежнасць да пэўнага рэгіёну — ад Брэстчыны да Мінска.

З «0» ездзяць аўтамабілі ўнутраных войскаў. Нумары з лічбай «8» выкарыстоўвае спецтранспарт на закрытых тэрыторыях.

Выкарыстанне самаробнага нумару з «9» на канцы караецца законам. Уладальнік такога нумара можа атрымаць штраф (ад 10 да 20 базавых) ці ўвогуле 2 гады «хіміі».

БЮ

9
Ak79 / Адказаць
19.05.2018 / 10:20
А в России он просто будет парковаться по-свински и портить карму всей стране.
4
Юджын / Адказаць
19.05.2018 / 10:22
Смаленск жа!
2
Крыжак / Адказаць
19.05.2018 / 10:27
Гэта падробка з плястыку. Нават шрыфты іньшыя.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру