Спявачка Юлія Самойлава, якая прадстаўляла Расею на «Еўрабачанні-2018», прызналася, што ніхто з яе каманды не разглядаў магчымасць перамогі ў музычным спаборніцтве. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю, апублікаваным на YouTube-канале «The Людзі».

«Зыходзячы з маіх назіранняў, з нейкіх фраз, пачутых у нашай камандзе, — было сказана не раз, што мы не едзем за перамогай. Было прыкра ўсё гэта слухаць, калі я разумела, што мы едзем, па сутнасці, проста адзначыцца. Для птушачкі», — заявіла Самойлава.

Нагадаем, спачатку спявачку выбралі для ўдзелу ў «Еўрабачанні-2017» у Кіеве, аднак Служба бяспекі Украіны не пусціла Самойлаву ў краіну праз незаконнае наведванне акупаванага Крыма.

У інтэрв'ю спявачка выказала здагадку, што яе выбралі ў якасці ўдзельніцы «Еўрабачання» ва Украіне «не проста так». «Ім патрэбен быў персанаж з пэўнымі якасцямі… ці недахопамі, не ведаю, як сказаць», — падкрэсліла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0