У ноч на 19 мая круглянскім ратавальнікам паступіў званок пра пажар у жылым доме па вуліцы Цэнтральнай, паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Выявілася, што дом гарыць адкрытым полымем. Труп 34-гадовага гаспадара быў знойдзены пад абваленымі канструкцыямі.

Са слоў суседзяў, мужчына характарызаваўся здавальняюча, на ўліку нідзе не знаходзіўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0