Міністэрства інфармацыі папярэдзіла, што ў пачатку чэрвеня 2018 года сканчваецца дазвол на трансляцыю 15 замежных тэлеканалаў.
Калі іх праваўладальнікі не звернуцца да чыноўнікаў з адпаведнымі дакументамі на атрыманне чарговага дазволу, каналы будуць адключаныя.
У спісе на забарону эратычны канал «Руская ноч», канал Саюзнай дзяржавы «ТРО» («Белрос»), «English Club TV», «Russian Travel Guide HD», RUSONG TV і іншыя.
Мінінфарм адзначае, што звяртацца па новы дазвол трэба не пазней, чым за 15 дзён да заканчэння тэрміну дзеяння старога дакумента.
0
0
0
0
0
0