Расійская біятланістка Вікторыя Сліўко выклікала розгалас у інтэрнэце сваім выказваннем у сацсетках. Яна распавяла пра стаўленне да крытыкі з боку заўзятараў.
«Калі ў каментарах няма дрэннага, значыць, нешта пайшло не так.
Я рада, што вы можаце выплюхнуць увесь негатыў на мяне. Ну а на каго яшчэ, як не на спартоўцаў, якія робяць усё дзеля перамогі?
Абліваюць брудам толькі няўдачнікі і людзі, якія зайздросцяць нам. Так што сядзіце далей на канапах! А мы будзем ісці да сваёй мары», — напісала Сліўко.
У папярэднім сезоне 24-гадовая расійская біятланістка заняла 70-е месца, яшчэ раней — 76-е месца.