Заведзена крымінальная справа ў адносінах кіроўцы расійскага турыстычнага аўтобуса, паведамляе Брэсцкая мытня.
Вяртаючыся з Польшчы з 28 літрамі кантрабанднага алкаголю праз пункт пропуску «Брэст», ён паклаў у свой пашпарт 100 еўра для мытнікаў.
За лішні алкаголь расійскі кіроўца аштрафаваны.
Апроч таго, заведзена крымінальная справа за спробу даць хабар. На наступныя пяць гадоў кіроўца можа застацца ў беларускай калоніі.
0
0
0
0
0
0