19.05.2018 / 17:01

Парашэнка адклікаў украінскіх прадстаўнікоў з СНД 3

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка адклікаў прадстаўнікоў краіны з органаў Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД).

«Сёння я падпісаў адпаведны ўказ аб адкліканні ўсіх прадстаўнікоў Украіны з усіх статутных органаў СНД. Нам там няма чаго больш рабіць — мы рухаемся разам у Еўропу», — абвясціў Парашэнка.

Украінскі прэзідэнт дадаў, што ўкраінцы — «еўрапейская нацыя, якая зрабіла свой цывілізацыйны выбар». «Не менш за 70% нашых грамадзян падтрымлівае ідэю ўступлення Украіны ў Еўрапейскі саюз. Упэўнены, Украіна абавязкова стане сябрам вялікай еўрапейскай сям'і!» — дадаў ён.

«Улічваючы тое, што Украіна ніколі не была сябрам СНД, і адмову гэтай структуры асудзіць расейскую агрэсію, я прасіў бы, каб мы сумесна з урадам падрыхтавалі прапановы адносна афіцыйнага спынення нашага ўдзелу ў статутных органах СНД, роўна як і канчатковага закрыцця ўкраінскага прадстаўніцтва пры адпаведных інстытутах ў Мінску», — сказаў Парашэнка.

паводле «Украінскай праўды»

2
Дзед-кацапаед / Адказаць
19.05.2018 / 17:58
Нарэшце , на чацверты год вайны з рашкай . А чаму раней гэта не было зроблена ?
0
Экзорцист из содружества / Адказаць
19.05.2018 / 19:29
Опять 25. Опять " паводле «Украінскай праўды»". Действовать надо быстро. Пересмотр всех протоколов о намерениях. Если в протоколе - упоминание того, что планируемое делается на основе предпологаемого членаства этой страны в СНГ (а краина так и полноценно не вступила туда). То аннулирование протоколов и всего, них основанного.
0
Мэри / Адказаць
19.05.2018 / 21:20
Радуемся за Украину. Кто знает, может скоро беларусы будут туда ездить на заработки.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру