19.05.2018 / 17:10

Эканаміста Сяргея Чалага жорстка збілі пяцёра невядомых 148

Сёння ўначы пяцёра невядомых напалі на эканаміста Сяргея Чалага. Цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі з чэрапна-мазгавой траўмай і пераломам носа.

Усё здарылася каля поўначы. Сяргей Чалы разам з двума сябрамі выходзіў з бара. Праз некалькі хвілін да іх падбеглі пяць чалавек і пачалі збіваць.

Чалы лічыць, што напад быў спланаваны.

«Таварышаў амаль не закранула, білі мяне. І толькі па галаве — на целе нават сінякоў няма, — распавёў Сяргей Чалы Tut.by. — Усё выглядала даволі дзіўна. Яны не тое, што міма праходзілі, маўляў, «дай закурыць». І не было прэтэнзій да ўсёй кампаніі. Тады б аднолькава дасталася ўсім».

Сяргей Чалы напісаў заяву ў міліцыю на нападнікаў. Ён мяркуе, што на аднаўленне яму спатрэбіцца не менш за месяц.

369
Арсений / Адказаць
19.05.2018 / 17:13
Пить нужно меньше
7
ор / Адказаць
19.05.2018 / 17:15
у нас в стране монополия на насилие
4
Игорь / Адказаць
19.05.2018 / 17:22
Жесть...
Паказаць усе каментары/ 148 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру