20.05.2018 / 10:34

Рэакцыі на збіццё Чалага: «Калі не знойдуць — ну самі разумееце» 18

Збіццё эканаміста Сяргея Чалага шакавала людзей. Многія звяртаюць увагу, што інцыдэнт здарыўся ў цэнтры Мінска, нашпігаваным камерамі відэаназірання.

«Калі нападнікаў знойдуць, то мы ўсе даведаемся, хто гэта. Калі нападнікаў у цэнтры горада, дзе ўсё абтыкана камерамі, ходзяць патрулі і г.д. не знойдуць, — ну, самі разумееце», — піша мінскі актывіст Антон Матолька.

«Калі ў завешаным відэакамерамі Менску міліцыя не знойдзе і не пасадзіць на лаву падсудных тых, хто збіў Чалага — гэта 100-адстоткавая спецаперацыя спецслужбаў», — тую самую думку праводзіць бізнэсовец Зміцер Дашкевіч.

Многія адзначаюць таксама, што спланаваныя напады рэдка калі адбываюцца ў цэнтры горада, на выхадзе з бара і, тым больш, у прысутнасці двух сяброў. Так, журналіст Яўген Судзілоўскі зазначае, што Чалы, імаверна, стаў ахвярай пабытовай разборкі.

4
Тут и там / Адказаць
20.05.2018 / 11:01
На тут бае НИ СЛОВА, как НЕ ИХ !!!!
2
Заходні Беларус / Адказаць
20.05.2018 / 11:53
альбо краінай кіруюць злачынцы ва ўладзе, нічога не баяцца і не маюць ужо ніякіх тармазоў з 1994 году, альбо краінай кіруюць злачынцы і асаднікі з усходу, якія кіруюць уладай у Беларусі, але ж беларусам падабаецца такое становішча - абы мяне не чапалі, але прыйдзе час, калі і цябе беларус зачэпяць, а абараніці ня будзе каму, таму сядзі ціхенька ў куце,і рот раскрывай толькі каб ухапіць сваю скварку, бо яна табе беларус бліжэй за годнасць.   
0
не важно / Адказаць
20.05.2018 / 12:14
Наш народ начинает быть похожим на умных животных. Всё понимают, да сказать ничего не могут. Отличие от животных всё же есть. Те действительно сказать не могут, а народ боится. Что хуже. право. не знаю.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру