20.05.2018 / 12:51

Сведкі не пацвярджаюць інфармацыі пра напад на царкву ў Грозным. Наадварот, забітыя там спрабавалі схавацца 25

Сайт чачэнскіх сепаратыстаў «Каўказ-цэнтр» не пацвярджае інфармацыі пра напад на царкву ў Грозным узброенай групы чачэнцаў з мэтай захопу заложнікаў.

Відавочцы сведчаць, што перастрэлка пачалася ў парку, які знаходзіцца непадалёк ад царквы.

Мяркуючы па ўсім, маладых людзей спрабавалі затрымаць па наводцы, і яны ўчынілі супраціў. Паведамляецца, што сыходзячы ад пераследу, маладыя людзі забеглі ў царкву, дзе ў гэты час людзей практычна не было. Ніякіх заложнікаў яны не захоплівалі. Чацвёра маладых людзей засталіся без зброі пасля таго, як адстралялі з абрэза ў парку.

У будынку царквы іх расстралялі і трупы вывалаклі на вуліцу. Таксама паведамляецца, што па меншай меры аднаму хлопцу пашанцавала сысці ад пераследу.

Версія сепаратыстаў адрозніваецца ад афіцыйнай версіі ўладаў Чачэнскай Рэспублікі. Улады паведамілі, што тыя, хто нападаў, былі лёгка ўзброеныя, у іх былі толькі гладкаствольная зброя і нажы. Улады сцвярджаюць, што мэтай баевікоў быў захоп заложнікаў, а ў царкве ў момант нападу знаходзілася некалькі дзесяткаў вернікаў.

Чытайце таксама: У сталіцы Чачні баевікі атакавалі праваслаўную царкву

4
Ян-Севярын Бакей / Адказаць
20.05.2018 / 12:57
Сапраўды, ісьці на захоп закладнікаў ,( калі іх нібыта ахоўваюць паліцэйскія), з нажамі і гладкаствольнай зброяй (з двума набоямі?), ды яшчэ ў Чачні, дзе ў кожнага школьніка прыхаваны калі не кулямёт. то дакладна АК-47... Неяк непераканаўча ўлады версію падалі...
12
Мулла Омар / Адказаць
20.05.2018 / 12:59
Сейчас пару нохчей на камеру перекрестятся и скажут, что они в церкви были и мамойиклюнутся, что это "настоящий рюский свадба с автомат стрэлял".
5
гыгыгы / Адказаць
20.05.2018 / 12:59
Загтнули тыя каго лавили и тры палицыянты. Больш ни загинулых ни параненых няма.Так быццам ба. Тады у мяне пытанне - кали гэта насамрэч быу налет на царкву з мэтай тэррору и царква была поуная верникау, а нападаючыя были узброены- тады дзе ахвяры сярод верникау и хто пастраляу нападаючых? У бацюшки кулямет быу пад расаю схаваны ци што?
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру