20.05.2018 / 16:48

У Арменіі заявілі аб хуткіх пастаўках ЗРК «Тор» з Расіі 19

Узброеныя сілы Арменіі ў бліжэйшыя месяцы атрымаюць расійскія зенітна-ракетныя комплексы «Тор», паведаміў са спасылкай на крыніцы ў Мінабароны рэспублікі Першы канал Арменіі.

Баявыя магчымасці гэтых сістэм пракаментаваў намеснік начальніка войскаў СПА рэспублікі палкоўнік Артур Пагасян. «Сістэма «Тор» — гэта звышсучасны зенітна-ракетны комплекс, які можа ў аўтаматычным рэжыме, нават без удзелу асабовага складу, весці барацьбу з паветранымі нападамі любога спектра, у тым ліку з высокадакладнымі ракетамі», — распавёў Пагасян ў эфіры праграмы.

Купля расійскай зброі з'яўляецца вымушанай мерай для Арменіі, каб нейкім чынам збалансаваць ваенную сітуацыю ў рэгіёне. Не сакрэт, што Азербайджан на працягу апошніх некалькіх гадоў рэгулярна набываў найноўшае ўзбраенне (у тым ліку беларускае), у той час як Арменія не мае такіх фінансавых магчымасцей, як Азербайджан.

Чытайце таксама:

Беларуская дэлегацыя паехала ў Азербайджан на сустрэчу з міністрам абароны размаўляць аб супрацоўніцтве

Пашынян падчас сустрэчы з Лукашэнкам уздымаў пытанне продажу зброі Азербайджану

3
Томагавк / Адказаць
20.05.2018 / 17:11
Ну в Сирию все поставляли и поставляли. И чо? Израиль, США и даже Турция шутя гасят эти жестянки!
15
КАСАБЛАНКА / Адказаць
20.05.2018 / 17:46
Томагавк, яно I бачна як гасяць, колькi рок топчуцца на месцi, a Асад як сядзеу, так I cядзiць. Думайце крыху як пiшаця, вiдэа наглядзелicя, там зусiм не Тор быу.
1
Мое дело / Адказаць
20.05.2018 / 18:02
Интересно получается: ихний Топ против нашего Полонеза. 

Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру