20.05.2018 / 19:38

МУС Беларусі пра ЛГБТ-сцяг на пасольстве Вялікабрытаніі: Яны не пройдуць! а вы падтрымліваеце каментар МУС? 122

У МУС Беларусі шкадуюць аб тым, што 17 мая над пасольствам Вялікабрытаніі быў вывешаны вясёлкавы сцяг. Ведамства лічыць, што такая ініцыятыва можа «стварыць праблемы там, дзе іх не існуе».

На думку МУС, 17 мая (міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй) ніколі ў нашай краіне не з'яўляўся і не з'яўляецца нейкім памятным і значным. І прычына, як лічыць МУС, відавочная:

— Пераважная большасць беларусаў прытрымліваецца традыцыйных сямейных каштоўнасцей, у тым ліку хрысціянскіх. А заявы падобнага роду — выклік гэтым каштоўнасцям.

МУС лічыць, што «прадстаўнікі аднаполых адносін» люта адстойваюць сваю пазіцыю насуперак асновам і традыцыям, а аднаполыя адносіны ведамства называе «падробкай»:

— ЛГБТ-супольнасць, і ўся гэтая барацьба за «свае правы», і сам дзень супольнасці — усяго толькі падробка!

Скончыла ведамства свой каментар словамі:

— Мы — за сапраўднае, яны не пройдуць!

150
ўантуфры / Адказаць
20.05.2018 / 19:47
Правільна, беларусам трэба множыцца. А геі бываюць вельмі нахабнымі - ім вельмі хочацца не быць нейкімі "белымі варонамі", а каб і астатнія былі такія ж. Ну як п'яніцы вельмі злуюць, калі бачаць цьвярозніка.
48
M113 / Адказаць
20.05.2018 / 19:51
А МУС тут да чаго? Ну, акрамя таго, што там працуюць неадукаваныя, якія, натуральна, гамафобы.
146
паэт / Адказаць
20.05.2018 / 19:51
Павага!
Паказаць усе каментары/ 122 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру