21.05.2018 / 00:14

Швецыя выйграла чэмпіянат свету па хакеі, ледзь адолеўшы Швейцарыю па булітах 12

Reuters.com

Зборная Швецыі выйграла чэмпіянат свету па хакеі ў 11-ы раз, адстаяўшы мінулагодні тытул. У нядзелю шведы ў фінале з цяжкасцю перамаглі па булітах Швейцарыю з лікам 3:2 (1:1, 1:1, 0:0, 0:0, 1:0).

Швецыя на гэтым чэмпіянаце выйграла ва ўсіх дзесяці матчах. Швейцарцы ў групавым турніры занялі 4-е месца, прайграўшы расіянам, чэхам і тым жа шведам.

У плэй-оф шведы прайшлі Латвію (3:2) і ЗША (6:0), швейцарцы — Фінляндыю (3:2) і Канаду (3:2).

У 2013 годзе каманды гулялі ў фінале, і тады шведы перамаглі 5:1. 

Заўважым, што і шведы, і швейцарцы былі супернікамі беларусаў у групавым турніры. Швецыі беларусы разгромна прайгралі 0:5, а Швейцарыі прайгралі з лікам 2:5. Хоць нейкі для нас пазітыў ад гэтага турніру.

Наступны чэмпіянат свету пройдзе ў Славакіі.

***

Беларусы ж будуць выступаць у мінорным дывізіёне 1A разам з камандамі Казахстана, Славеніі, Венгрыі, Літвы, Паўднёвай Карэі. Турнір пройдзе ў канцы красавіка — пачатку мая 2019 года ў Астане. На сёлетнім турніры беларусы ўсе матчы прайгралі і пакінулі эліту

3
Павлинка / Адказаць
21.05.2018 / 00:34
Швейцарцы достойно сыграли в основном и дополнительном времени👍 но по пенальти не хватило класса. Поздравляю Швецию с победой,они были лучшие на этом чм2018!
3
Юрась Беларус / Адказаць
21.05.2018 / 00:35
Як я і прадказваў, дойдзе да буллітаў, але памыліўся ў пераможцы. У наступны раз швейцарцы перамогуць стоадсоткава.
3
РРР / Адказаць
21.05.2018 / 00:51
Юрась Беларус,

наступным разам выйграюць канадцы - калі прыедуць з нармальнымі варатарамі. 
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру