21.05.2018 / 10:25

«Газель» з расійскімі нумарамі вылецела з дарогі проста на могілкі. Загінуў пасажыр 2

ДТЗ адбылося днём 19 мая. «Газэль» з рэгістрацыйнымі нумарамі Бранскай вобласці ехала з боку Гомеля ў Добруш. У нейкі момант вадзіцель не справіўся з кіраваннем і аўто выкінула з дарогі на могілках

Трагедыя адбылася на стромкім павароце каля вёскі Ларышчава. У выніку аўтамабіль занесла, ён вылецеў за адбойнік, перавярнуўся і знёс некалькі пралётаў агароджы могілак, паведамляе Progomel.by.

Паводле інфармацыі відавочцаў, у выніку аварыі пасажыр сканаў на месцы, кіроўца атрымаў сур'ёзныя траўмы.

0
Northbelarusan / Адказаць
21.05.2018 / 12:06
Вадзіцель? Гэта значыць хтосьці камандуе, вядзе. Сынонім як лідар, правадыр. Не калькуйма па-расейску! Ёсьць неўтральнае слова “кіроўца”. Часцей глядзіце слоўнік. Спыніце сапсаваць нашу мілагучную мову.
0
Northbelarusan / Адказаць
21.05.2018 / 12:11
Я заўважыў, што сталі часта ўжываць словы з суфіксам -цель. Напрыклад: выхавацель, вадзіцель, крыўдзіцель... Навошта?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру