21.05.2018 / 12:52

Як украінскія вайскоўцы знішчылі на Данбасе БМП баевікоў ВІДЭА 40

У раёне правядзеньня Апэрацыі Аб’яднаных Сілаў (ААС) наўпроставым трапленьнем быў зьнішчаны БМП расейска-акупацыйных войскаў. Відэафіксацыю моманту зьнішчэньня варожай вайсковай тэхнікі, зробленую з дапамогаю БпЛА, выклаў у сваім канале сэрвісу YouTube вайсковы аглядальнік Дзьмітры Пуцятаперадае informnapalm.org.

Празь некалькі сэкундаў пасьля трапленьня адбылася дэтанацыя боекамплекту БМП. Інфармацыя пра колькасьць ліквідаванай жывой сілы супраціўніку пакуль не надыходзіла.

З дапамогаю геапазыцыянаваньня зафіксаванай мясцовасьці ў відэа выяўленыя дакладныя каардынаты мейсца баявога інцыдэнту — 47°41’55.0″N 37°40’52.5″E. Яно знаходзіцца за 1,5 км ад лініі разьмежаваньня і за 2 км на поўдзень ад акупаванага гораду Дакучаеўск Данецкае вобл (16 км на поўдзень ад Данецку).

Адзінка браняванай вайсковай тэхнікі 1-га армейскага акупацыйнага корпусу (Данецк) 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ зьнішчаная меркавана з дапамогаю процітанкавага кіраванага комплексу.

7
Мiкалай / Адказаць
21.05.2018 / 13:32
А вось, як быў знiшчаны расейскi акупант Мамай.
https://www.facebook.com/roissya24/videos/2002124966717545/
6
Юрась Беларус / Адказаць
21.05.2018 / 13:53
Я так разумею, что асабовы склад БМП пераўтварыўся ў сумесь пярвічнай пратаплазмы і пугавіц. Вось толькі відэа ў мяне не ідзе, а толькі па спасылцы ў ютубе. 
11
Aztek / Адказаць
21.05.2018 / 13:54
Джавелин в действии!!!)
 МолодцыУкраинцы!
Паказаць усе каментары/ 40 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру