22 мая (аўторак) гісторык Уладзімір Ляхоўскі й выдавец Валер Булгакаў правядуць лекцыю-прэзентацыю на тэму «Беларуская Народная Рэспубліка: самая праўдзівая гісторыя».
Удзельнікі сустрэчы пабачаць каля 300 малавядомых фатаздымкаў, якія ілюструюць розныя аспекты дзейнасці БНР, у тым ліку партрэты яе дзеячоў, граматы, адозвы, міжнародныя акты, карты, пячаткі, пашпарты, паштоўкі, маркі й візітоўкі.
Будуць раскрытыя такія тэмы, як: войска, замежныя місіі ды культурная палітыка БНР.
Прадставяць сьвежыя кнігі і часопісы ад выдавецтва «ARCHE».
22 мая (аўторак), пачатак а 19-й.
Магілёў, прастора «Кола» (зав. Чкалава, 16)
Уваход вольны!