21.05.2018 / 13:54

Расійская свецкая львіца Бажэна Рынска раскрытыкавала беларусаў за «свінства» 69

Расійская журналістка, блогер і «свецкая львіца» Бажэна Рынска ў сваім фэйсбуку звярнула ўвагу на некультурныя паводзіны беларусаў на расійскіх дарогах.

Бажэна Рынска. Фота utro.ru.

«Вось гэтая беларуская машына ўзяла і выкінула пустую пластыкавая бутэльку з акна проста ў Рублеўскі лясок. Скажыце, а ў Беларусі таксама так прынята? Ці гэта толькі тут свінячыць можна?» — задалася яна пытаннем.

Машына мае нумары з Гомельскай вобласці. «Заходнія беларусы іншыя. Гэта вельмі заўважна, калі едзеш на машыне. На захад ад Мінска жыццё іншае», — прыйшоў першы камент Рынскай.

«У Беларусі якраз нельга, а ў нас можна, і яны гэта ведаюць», — наступны каментар.

«Дзелімся допісам, няхай беларусы памятаюць, што яны за мяжой», — прапануюць карыстальнікі фэйсбука.

«Дэбілы ёсць паўсюль, але ў цэлым беларусы больш акуратныя за сярэдняга расіяніна», — яшчэ адна рэакцыя.

ЗП

8
Крым и Рым / Адказаць
21.05.2018 / 14:00
Стыдно за таких соотечественников. Но такие к сожалению есть среди всех народов
12
LMI / Адказаць
21.05.2018 / 14:00
Навошта гэдак напампоўваць свае вусны каб паходзіць потым ужо на сапраўдную ....ю

А наконт беларусаў, то ўжо даўно вядома - есьць шмат мітаў пра нас. Адзін зь іх - акуратнасьць, ці талерантнасьць
54
Centurion / Адказаць
21.05.2018 / 14:02
У Расеі вунь Масква ў сьмецьцевай аблозе, а яна тут бутэльку, выкінутую з акна, пабачыла і трагізуе... ))) 
Паказаць усе каментары/ 69 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру