Новым дырэктарам Нацыянальнага агенцтва па турызме Беларусі стаў Антон Галыня, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве спорту і турызму.

Сёння адбылося яго прадстаўленне калектыву Нацагенцтва па турызме і дэпартамента па турызме Мінспорту.

Антон Галыня працяглы час працаваў у апараце Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Займаў пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва апарата Савета ФПБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0