Г'янэндра, былы кароль Нэпалу

Г'янэндра, былы кароль Нэпалу

Усё могуць каралі — ня могуць толькі плаціць за электрычнасьць.

Выдае на тое, што кароль Нэпалу Г’янэндра, які быў зьмешчаны з трону чатыры месяцы таму, цяпер сутыкнуўся з праблемамі, уласьцівымі любому шараговаму грамадзяніну. Такімі як своечасовая аплата за камунальныя паслугі, напрыклад. «Нэпальская электрычная кампанія» паведамляе, што Г’янэндра і іншыя былыя прыдворныя вінаватыя ёй 1.14 мільёна даляраў за асьвятленьне 22 палацаў з 2006 году. Калі кароль і яго былая раць на працягу 15 дзён не заплаціць па рахунку, кампанія пакідае за сабой права вымкнуць сьвятло ў іхніх цяперашніх дамах і кватэрах.

У выніку перамогі мааісцкай партыі на выбарах паўгода таму ў Нэпале было скасаванае каралеўскае кіраваньне пасьля 239 гадоў абсалютнай манархіі. Нэпал ператварыўся ў рэспубліку. Спадар Г’янэндра неўзабаве быў вымушаны пакінуць каралеўскі палац. Сёньня ягонае жытло — прыватны дом у прадмесьцях сталічнага Катманду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?