27.05.2018 / 12:57

Агляд новабудоўляў Мінска: дзе, што, па чым 33

Паводле дадзеных інфармацыйна-аналітычнага аддзела партала Realt.by кватэры ў Мінску ад пачатку года падаражэлі ў сярэднім на 7,1%. Калі ў снежні 2017 цэны на другасным рынку і кошты на новабудоўлі практычна зраўняліся, то цяпер кватэры другаснага рынку сталі даражэй за першасны. Да лета для будучых пакупнікоў забудоўшчыкі анансуюць спецыяльныя лізінгавыя і крэдытныя праграмы, дораць карысныя падарункі і нават прапануюць растэрміноўку да 8 гадоў.

1. «Алімпік Парк»: растэрміноўка 0% да 2 гадоў у еўрапейскім квартале прэміум-класа

«Алімпік Парк» будуецца па арыгінальным еўрапейскім праекце, якім прадугледжаны камфартабельныя кватэры і шыкоўныя пентхаўсы са свабоднай планіроўкай, габарытамі, якія ўражваюць, вокнамі і высокімі столямі. У нашым праекце — панарамныя ліфты, закрытыя двары, паркінгі з доступам да ліфтаў і інш. Комплекс размешчаны ў адным з самых чыстых і прэстыжных раёнаў Мінска — Лебядзіным.

У продажы даступныя кватэры і пентхаўсы як у гатовых дамах, так і тых, якія толькі будуюцца. Дзейнічаюць выгадныя праграмы фінансавання ад забудоўшчыка:

  • Растэрміноўка 0% да 2 гадоў,
  • Крэдыт ад 12,5%,
  • Лізінг ад 5,4%,
  • Кватэра ў залік.

Падрабязнасці: +375 (29) 340-05-40

Прадавец: ТАА «Агенцтва нерухомасці «Мегаполіс»

2. ЖК «Мегаполіс» (пр. Дзяржынскага, ст. м. «Малінаўка»): ад 2035 рублёў за метр і растэрміноўка 0% да 30 месяцаў

ЖК «Мегаполіс» — гэта даступныя кватэры ў сучасным жылым комплексе, у раёне з выдатнай інфраструктурай. За сто метраў — метро, школы, дзіцячыя сады, паліклінікі, гіпермаркеты.

Усе кватэры ў маналітных дамах комплексу маюць свабодную планіроўку і высокія паказчыкі па шума- і цеплаізаляцыі. Палепшанае чарнавое аздабленне і вялікі выбар плошчаў.

У продажы ёсць гатовыя кватэры і тыя, якія яшчэ ўзводзяцца. Кв. метр — усяго ад 2035 рублёў. Дзейнічаюць выгадныя праграмы фінансавання ад забудоўшчыка:

  • Растэрміноўка 0% да 30 мес.
  • Крэдыт ад 12,5%
  • Лізінг ад 5,4%
  • Кватэра ў залік

Падрабязнасці: +375 (29) 340-05-40

Прадавец: ТАА «Агенцтва нерухомасці «Мегаполіс»

3. ЖК «Вясёлка» за 6 км ад МКАД

ЖК «Вясёлка» месціцца за 6 км ад МКАД. Ён уключае ў сябе 36 дамоў, школу на 930 месцаў з басейнам, два дзіцячыя садкі, гандлёвы цэнтр, аддзяленне банка, пошту, амбулаторыю, кафэ, службу бытавых паслуг. Усяго ў жылым комплексе будзе прыкладна 3852 кватэры.

Акцыя «Балкон у падарунак»! Тэрміны правядзення акцыі з 15 мая да 31 жніўня 2018 года. Пры куплі кватэры ў ЖК «Вясёлка» пакупнік не аплачвае метраж балкона.

Выгада да 4000 рублёў пры набыцці кватэры пры 100% аплаце або крэдыце. У акцыі ўдзельнічаюць усе даступныя кватэры.

Дадатковы набор опцый для пакупнікоў:

  1. Крэдыт і лізінг — стаўкі ад 10.5%.
  2. Беспрацэнтная растэрміноўка 1 год на ўсе кватэры!
  3. Дадатковая зніжка 1% ад сумы кватэры пры ўмове аднаразовай аплаты за кошт уласных сродкаў на працягу аднаго тыдня з моманту падпісання дамовы куплі-продажу.

Аддзел продажаў: +375 (44) 792-33-33, +375 (29) 888-83-72

Прадавец: ТАА «МайКлассКом»

4. ЖК «Азярцо» — ад 1800 руб. за кв. метр за 2 хвіліны ад Малінаўкі

Жылы комплекс «Азярцо» размешчаны на ціхай вуліцы ў аг. Азярцо Мінскага раёна за 2 мінуты ад мікрараёна Малінаўка (Брэсцкі кірунак).

Чацвёрты дом комплексу — утульны, зручна размешчаны побач з крамай, банкам, прыпынкам транспарту і школай. Гэта цагляна-блочны энергаэфектыўны дом новага пакалення з паркоўкай, тэлефонам, інтэрнэтам, відэаназіраннем, высакаякасным аздабленнем лесвічных клетак і добраўпарадкаванай тэрыторый.

У пешаходнай даступнасці знаходзіцца дзіцячы сад і будуецца царква. За 15 хвілін язды на ровары размешчана вадасховішча Пціч з добраўпарадкаваным пляжам.

  • Аднапакаёвыя кватэры — 40,92 кв. м
  • Двухпакаёвыя кватэры — 62,72 кв. м

Летняя акцыя! Кошт кв. метра — ад 1800 рублёў.

Перапланіроўка і індывідуальная разводка электрыкі ў падарунак! Крэдыты ад банкаў-партнёраў!

Прадавец: ТАА «СтройИнфоКонсалт»

5. ЖК «Аляксандраў парк» — квартал малапавярховай забудовы

Кватэры ад 37 да 139 кв. метраў.

Прапануем некалькі варыянтаў куплі жылля ў ЖК «Аляксандраў парк»:

— купля гатовай кватэры ў 1 чарзе будаўніцтва.

— долевае будаўніцтва кватэры ў 2 чаргі будаўніцтва (тэрмін здачы ў чэрвені 2018).

— долевае будаўніцтва кватэры ў 3 чарзе будаўніцтва (тэрмін здачы ў снежні 2018).

Што робіць наша жыллё камфортным?

  • Экстэр'ер дамоў і прадуманае асяроддзе (аздабленне фасада выканана фібрацэментнымі плітамі ў яркіх адценнях і ландшафтны дызайн прыдамавой тэрыторыі).
  • 150 машына-месцаў на адзін дом з разліку 1,5 месца на кватэру.
  • Уласная кацельня, якая дазваляе аптымізаваць камунальныя выдаткі.
  • Вазочны пакой у кожным пад'ездзе.
  • Відэадамафоны
  • Велапаркінг

Аддзел продажаў: +375 (29/44) 782-07-07, +375 (17) 251-04-58

Прадавец: ТАА «ТЕНКинвест»

6. ЖК «Новае Заслаўе»

Гатовыя 1- і 2-пакаёвыя кватэры з рознымі варыянтамі аздаблення і без аздаблення ад забудоўшчыка ў жылым доме №63/2 па вул. Савецкай у г. Заслаўе.

Кошт: ад 1600 рублёў кв. м.

Палепшаныя планіроўкі, французскія балконы і прасторныя лоджыі. Абгароджаная тэрыторыя, дзіцячая гульнявая і баскетбольная пляцоўкі, вулічныя спартыўныя трэнажоры.

Развітая інфраструктура і добрае транспартнае злучэнне са сталіцай (адлегласць да Мінска — 12 км), чыгуначная станцыя «Беларусь» (5 мін. ад дома), электрычкі і цягнікі гарадскіх ліній, маршруткі і аўтобусы, траса Р28 з абмежаваннем хуткасці да 100 км/г).

Тэлефон: +375 (29) 171-07-07, +375 (29) 271-07-07

Прадавец: ТАА «КМК-Інвест»

7. Новабудоўля ў раёне плошчы Перамогі

Новабудоўля ў цэнтры Мінска, у пешай даступнасці ад пл. Перамогі. Ціхае месца на адносным аддаленні ад гарадскіх магістраляў, развітая інфраструктура. Стапрацэнтная забяспечанасць месцамі для паркоўкі. Доступ у падземны гараж-стаянку на ліфце з усіх жылых паверхаў. Памяшканне для кансьержа. Якасныя сучасныя матэрыялы, канструкцыі, інжынерныя сістэмы. Індывідуальныя планіроўкі для кожнага кліента. Усяго 79 кватэр плошчай ад 49 да 125 кв. м.

Цэны: кватэры на першым паверсе — 3000 рублёў кв. м.; кватэры на 2-8-м паверхах — 3400 рублёў кв. м.

Аддзел продажаў: +375 (17) 285- 55-55, +375 (29) 165-66-67, +375 (29) 553-66-67

Прадавец: ІП «Атлант-М Буд»

8. «Маяк Мінска» — горад у горадзе, шматфункцыянальны комплекс

«Маяк Мінска» размешчаны ля Нацыянальнай бібліятэкі, за некалькі хвілін хады ад станцыі метро «Усход». У склад комплексу ўваходзіць першая цалкам пешаходная вуліца Мінска — бульвар Пікаса, музычны фантан, найбуйнейшы гандлёва-забаўляльны цэнтр краіны Dana Mall і бізнес-цэнтр Dana Center.

Комплекс практычна дабудаваны. Вы можаце набыць кватэры ў беспрацэнтную растэрміноўку або крэдыт і ўжо гатовыя кватэры рознага метражу ў лізінг са стаўкай 4.5% або крэдыт. Dana Holdings прапануе 3 варыянты крэдытавання, на дадзены момант самыя выгадныя з прадстаўленых на рынку.

Кошт кв. м. — ад 2196 рублёў.

Прадавец: ЗТАА «Зомекс Інвестмент».

9. Жылы комплекс «Парк Чалюскінцаў»

Жылы комплекс «Парк Чалюскінцаў» суседнічае з самым вялікім паркам Мінска і батанічным садам, знаходзіцца паміж станцыямі метро «Маскоўская» і «Парк Чалюскінцаў». Ідэальна падыходзіць для тых, каму важна жыць у асяроддзі прыроды. Для аўтамабілістаў прадугледжана вялікая колькасць парковачных месцаў і прасторны падземны паркінг. Побач знаходзяцца школы, дзіцячыя садкі, паліклінікі. У комплексе прадугледжаны ўласны ўбудаваны дзіцячы сад.

Жылы комплекс «Парк Чалюскінцаў» прапануе кватэры агульным метражом ад 25 да 90 кв. м. са свабоднай планіроўкай. Магчыма набыццё ў беспрацэнтную растэрміноўку на 2 гады і ў крэдыт са стаўкай за ўсё ад 7.99%!

Кошт кв. м. — ад 2665 рублёў.

Прадавец: ЗТАА «Зомекс Інвестмент».

10. Жылы комплекс Minsk World

Minsk World — шматфункцыянальны фінансавы, дзелавы, забаўляльны і жылы комплекс, размешчаны побач з былым аэрапортам «Мінск-1». Minsk World прапануе развітую сацыяльную інфраструктуру з сучаснымі школамі, дзіцячымі садамі і жылы комплекс з камфортнай забудовай.

Minsk World будзе складацца з 24 кварталаў. На дадзены момант вядзецца актыўная забудова квартала «Эміратс». У хуткім часе тут з'явіцца станцыя метро «Аэрадромная». Вы яшчэ можаце паспець набыць кватэры ў папулярных дамах «Эміратс Хваля», «Пальма» і «Жамчужына» ў растэрміноўку на 8 гадоў або ў крэдыт на самых выгадных умовах са стаўкай ад 7.99%.

Кошт кв. м. — ад 1874 BYN.

Прадавец: ЗТАА «Дана Астра».

Сачыце за сітуацыяй на рынку новабудоўляў і другаснага жылля ў аналітычных аглядах партала Realt.by.

Цэны актуальныя на момант публікацыі матэрыялу.

УНП 191179355 ТАА «РыэлтБай»

3
Сумна...:( / Адказаць
22.05.2018 / 14:47
З сённяшнямі заробкамі ў400-600р толькі марыць застаецца....аб адна пакаёвай кватэры:(
2
Вожык з крывіі...:( / Адказаць
22.05.2018 / 15:19
За заробак у 400-600р ...нават адна пакаевую ...набыць не атрымаецца:(
0
муха цэ цэ / Адказаць
22.05.2018 / 17:36
А пра рэальна папулярныяi дочак А-100? 
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру