21.05.2018 / 15:43

На «прамую лінію» з Пуціным не паклікалі гледачоў 10

У 2018 годзе «прамая лінія» з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным упершыню за дзесяць гадоў пройдзе без гледачоў у студыі. Пра гэта паведамляе Руская служба «Бі-бі-сі» са спасылкай на некалькі крыніц, якія ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы тэлетрансляцыі.

Змяніць фармат «прамой лініі», па словах суразмоўцаў выдання, было вырашана, каб максімальна засяродзіцца на пытаннях тэлегледачоў.

Студыя, з якой Пуцін будуць адказваць на пытанні, будзе ўладкаваная, як і ў папярэднія гады, у Гасціным двары, распавялі крыніцы.

«Прамая лінія», па дадзеных «Бі-бі-сі», адбудзецца 7 чэрвеня.

0
Centurion / Адказаць
21.05.2018 / 15:46
Сапраўдны маэстра можа даваць канцэрт для самога сябе ))) 
0
вось жа / Адказаць
21.05.2018 / 16:29
а хлопаць у далоні хто будзе 
0
Дзед-кацапаед / Адказаць
21.05.2018 / 16:35
Тэатр аднаго ботакснага актора .
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру