21.05.2018 / 22:42

«Русская весна»: ЗША бачаць будучым прэзідэнтам Беларусі Генадзя Давыдзьку 51

На расійскіх чарнасоценных сайтах можна сустрэць самыя розныя і нават шакуючыя трактоўкі тых падзей, якія адбываюцца ў Беларусі. Не стаў выключэннем матэрыял на сайце «Русская весна», аўтар якога абвінавачвае ЗША ў лабіраванні прастытуцыі ў Беларусі праз… Генадзя Давыдзьку, якога Дзярждэп нібыта бачыць будучым кандыдатам у прэзідэнты.

Аўтарам матэрыяла, сюжэт якога нагадвае хутчэй фантастычны фільм, з'яўляецца Анатоль Шлыкаў з Віцебска — сталы аўтар расійскіх чарнасоценнных рэсурсаў, які раней крытыкаваў беларускіх чыноўнікаў за русафобію, а протаіерэя БПЦ Сяргея Лепіна — за ўдзел у Дні Волі.

Шлыкаў піша, што Дзярждэп працуе паўсюль, але беларуская контрразведка нічога не можа з гэтым зрабіць. Дзярждэп, на думку аўтара, робіць не толькі хуткія аперацыі, але і доўгатэрміновыя. І замест таго, каб кантактаваць з апазіцыяй, амерыканцы зараз нібыта ставяць на асобных чыноўнікаў.

Сярод тых, на каго ставіць Дзярждэп, аўтар называе Генадзя Давыдзьку, які некалі выказаўся ў падтрымку легалізацыі прастытуцыі ў Беларусі. Гэтая заява, як думае Шлыкаў, сведчыць пра яго «заходнія» погляды.

Таксама Шлыкаў звяртае ўвагу на тое, што Давыдзька скончыў Далёкаўсходні педінстытут мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно» і працаваў рэжысёрам драмы.

«Але менавіта такога спецыяліста-рэжысёра, здольнага ставіць драмы, шукаў Дзярждэп. Толькі зараз па задуме таго ж Дзярждэпа драма павінна быць пастаўлена не на сцэне тэатра, а непасрэдна на беларускай зямлі, дзе артыстамі стануць самі беларусы»,

— піша Шлыкаў.

Аўтар «Русской весны» мяркуе, што заходнія аналітыкі хочуць менавіта такога прэзідэнта ў Беларусі, з такім мысленнем:

«Падобна на тое, што «артысту» не дае спакою задума былых кіраўнікоў БНР ператварыць нашу Белую Русь у краіну чырвоных ліхтароў. На жаль, нават цяпер, калі гэтая дзярждэпаўская аперацыя ў самым разгары, яна па-ранейшаму застаецца абсалютна незаўважанай для беларускіх аналітыкаў».

Наступствы гэтай «аперацыі», як мяркуе Шлыкаў, будуць для беларускага грамадства катастрафічнымі.

ММ

0
Pich / Адказаць
21.05.2018 / 22:52
Які ЖАХ ! І ДавыдзьКо ускочыў у гэты вір.
0
Мiкалай / Адказаць
21.05.2018 / 22:53
Вось дзе вылазiць "кокс" з Аргентыны.
0
READER / Адказаць
21.05.2018 / 22:55
Закусывать надо!
Паказаць усе каментары/ 51 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру