Пішам даўгія тэксты з 1906 года
© 2018 | Наша Ніва

Паром праз Мора Герадота

Ад Лунінца да Петрыкава: рэпартаж з неймавернага Палесся
Лунінец. Пачатак

Пра тое, што на Палессі было мора, сведчыў яшчэ гісторык Герадот. А этнографы-рамантыкі ХІХ стагоддзя «пасялілі»
пад Пінскам рымскага паэта Авідыя, які нібыта тым морам прыплыў. Хоць і Авідый той насамрэч быў высланы з Рыма за дрэнныя паводзіны ў румынскую Канстанцу. Але як быць з выявай марскіх хваляў на ліштвах Століншчыны?

Мы стартавалі з цэнтра Мінска а 5-й раніцы. За Лунінцам, строга на поўдзень, праз дзесяць кіламетраў, чакае Прыпяць і першая на нашым шляху паромная пераправа. Паром ходзіць па раскладзе, мы спазняемся на тры хвіліны. Шлагбаум зачынены. Але месца на пароме ёсць, і паромнік у аранжавай камізэльцы запрашальна махае рукой. Тут усё па-простаму: выходзім, адчыняем самі шлагбаум, заязджаем. Дзякуем, што пачакалі.

Хто нам дапамагае
Гэтым разам мы выправіліся з Volkswagen у Беларусі паглядзець, як працуе самы старажытны ў свеце транспарт — паромы. На такую далёкую дарогу ў нас — дызельны ўседарожнік Volkswagen Tiguan. Першы кірунак — Прыпяць. Менавіта тут, нягледзячы на ўсе тэхналогіі і інфраструктурныя здабыткі ХХІ стагоддзя, хаваць паромы яшчэ рана.
Паром адшвартоўваецца. Гэта металічны плыт з парэнчамі, месцамі для машын і схованкай для пасажыраў, накшталт прыпынку транспарту. Цераз Прыпяць яго вядзе невялікі катар, прышвартаваны носам, насустрач плыні.

Паводле заканадаўства, паром лічыцца не транспартным сродкам, а часткай дарогі. «Калі што здараецца, ДАІ разбіраецца, а мы нават не адказваем»,— кажуць паромнікі. А ДТЗ на пароме бывалі — хтосьці не паспяваў затармазіць ды біў пярэднюю машыну. Праўда, такога, каб падалі за борт людзі ці аўто, не прыпамінаюць. Праз пару хвілін заходзім у порт вёскі Кораб'е.

На катары ўсталяваны дызельны рухавік на 150 конскіх сілаў. Такі паром мог бы пацягнуць і наш Tiguan, які мае пад капотам столькі ж. Апроч капітана, тут працуюць двое памагатых — яны швартуюць паром да прыпаромкаў-прычалаў на берагах. Прыпаромкі плывучыя, прымацаваныя трасамі да берага. Летам вада спадае, і трэба рэгуляваць, каб яны былі з паромам на адным узроўні, інакш цяжка будзе заязджаць-выязджаць.

Першымі ў гісторыі паромамі былі плыты і проста ствалы дрэваў, на якіх старажытны чалавек пераплываў рэкі. Цяпер ёсць паромы нават акіянскія, што злучаюць берагі вялікіх заліваў. Плыты бываюць самаходныя (з рухавіком) і несамаходныя (канаты між берагамі). На фота: паром у Лунінцы.
Катарам кіруе суровы капітан Мікалай Пятровіч. Ён не дазваляе ступіць у сваё надраенае царства: фатаграфуйце з парома. Мікалай жыў ва Уладзівастоку, хадзіў у гандлёвым флоце СССР па ўсходніх морах: Японія, Кітай, В'етнам. Бацька яго родам з Маладзечна. «Калі Саюз разваліўся, я ў Расіі быў. Там і пашпарт атрымаў. Дык выйшла, што мой брат беларус, а я — рускі».
Захаванае ў торфе
Правы бераг Прыпяці. Адразу за вясковымі гародамі пачынаецца балота. Альшэўнік па калена ў вадзе выглядае як мангравыя зараснікі ў Амазоніі. Торф нібы кансервуе тэхналогіі і час. Цалкам натуральна выглядаюць побач стогадовая пчаліная калода на дубе ў вёсцы Стахава і транзітныя нумары, набітыя на дрэвы ўздоўж дарогі, як габарытныя знакі.
У Лунінцы ў 1912-м, пасля трохгадовай адседкі ў турме, працаваў тады «народны вучыцель», а пасля — класік нашай літаратуры Якуб Колас. Цяпер у школу наўрад ці ўзялі б настаўніка пасля турмы, а пры цары гэта пракатвала. Пра Палессе — толькі ўсходняе, петрыкаўскае — і аповесць Якуба Коласа «Дрыгва», у якой фігуруе культавы беларускі партызан дзед Талаш. Але пра яго трохі пазней.
Брукаванкі
У Плотніцы і Сіціцку трапляюцца саламяныя стрэхі — старыя, счарнелыя. Там жа сустракаем і вясковую брукаванку — гэта была тэрыторыя Заходняй Беларусі да вайны. Колькі па гэтых брукаванках паездзілі летась! Ніжэй спасылка на наш мінулагодні праект.

А ў Паросцах нам трапляецца адрына, так якасна крытая саломай, што здаецца новая. Ходзім вакол, раты разявіўшы ад захаплення. «Чаго тут путаецеся? Ідзіце хлебаробаў фатаграфіруйце!» — вяртае да рэальнасці мясцовая прыхільніца традыцыйных падыходаў да журналістыкі.
Качановічы

Каб пабачыць качановіцкі паром на ручной цязе, наш «Тыгуан» доўга прабіраўся ўглыб Палесся. А паром там затануў яшчэ на пачатку 90-х. «Вадалазы ныралі, рэзалі яго на кавалкі», — расказалі мясцовыя. У Качановічах ёсць толькі здымная плаціна, якая ставіцца на час спаду вады, і тады па ёй можна перайсці на другі бок Прыпяці.

Яшчэ адна адметнасць Палесся: у кожнай вёсцы, дзе царквы няма, стаяць капліцы. Недзе старыя — 1930-х, недзе зусім свежыя. Муравалі яе самі мясцовыя людзі, распісваў таксама мастак з тутэйшых.

Святыя, трохі ў наіўнай манеры Алены Кіш, кантрастуюць з парай старых выяў, што засталіся ад царквы, разбуранай у 1960-я. На яе месцы стаіць аброчны крыж і камень, на якім можна расчытаць «Іванъ» — надмагілле аднаго са святароў.

Царква была бліжэйшай да берага, і вясной паводка падыходзіла да самых сцен. «На Вялікдзень чаўноў дзвесце-трыста прыплывала», — успамінаюць качаноўцы. Перад капліцай укапаны камень з мармуровай табліцай. На ім інфармацыя пра тое, што Качановічы ўпершыню згадваюцца ў 1522 годзе. Прыемна, што людзі ініцыявалі і паставілі яго самі для сябе.
4Motion Active Control

Гэтая сістэма дазваляе выбраць аптымальны рэжым руху ў розных дарожных (або бездарожных) умовах. Круглы кантролер 4Motion знаходзіцца на цэнтральнай кансолі, побач з рычагом каробкі перадач, пад правай рукой.

Ён мае чатыры рэжымы: для снегу, асфальту, бездарожжа і яшчэ адзін для бездарожжа з індывідуальнымі наладамі. У «Асфальта», як найчасцей выкарыстоўванага, ёсць пяць сваіх падрэжымаў (націскаеш на кантролер і бачыш іх на дысплэі), якія дазваляюць рэгуляваць плаўнасць ходу аўто, змяняючы падачу паліва.

Рэжымы бездарожжа абвастраюць «рэакцыі» аўтамабіля на змену абстаноўкі. Адаптаваць падвеску, рулявое, прывад, падачу паліва і асвятленне пад свае патрэбы можна таксама націснуўшы на кантролер і выбраўшы на дысплэі патрэбныя налады. Кантраляваць сітуацыю падчас язды па бездарожжы дапамагаюць і камеры кругавога агляду.

Рэжым «Снег», які ўжо ахрысцілі «электроннай нянькай», — не толькі для зімы: для пясчаных трасаў ён таксама ок. Калі аўтамабіль, напрыклад, пачынае заносіць, на павароце, аўтаматычна змяншаецца падача паліва і падблакоўваецца частка колаў. У выніку аўто ідэальна слухаецца руля нават на слізкім пакрыцці.

Беларускія эміраты
Праз Відзібар мы едзем у Дубай – паглядзець на вёску-цёзку найбуйнейшага горада і марскога порта Арабскіх Эміратаў. Ды ўсё там амаль тое самае. Толькі націск у нашай назве – на першы склад. І замест нафтавых палёў вакол – палі з расадай пад спанбондам.
Рубель

Гэта наступная за Дубаем вёска. Каб у яе трапіць, трэба пераадолець раку Гарынь па пантонным мосце. Гэта дыхтоўная плавучая і трохі грымучая канструкцыя, накшталт доўгага стацыянарнага парома. Зімой яго прыцягваюць да берага лябёдкамі, каб не панесла з ледаходам. За парадкам тут сочыць дзяжурны, жыхар таго самага Рубля.

Пісьменнік Уладзімір Караткевіч называў Рубель «Беларускім Шанхаем», найбольшай вёскай у краіне. Паўстагоддзя таму, у 1969-м, культавы пісьменнік з фатографам Валянцінам Ждановічам ды мастацтвазнаўцам Зянонам Пазняком праехаў Палессем ад Гомеля да Пінска. Эсэ «Званы ў прадоннях азёр», апавяданне «Краіна Цыганія» — з тае вандроўкі.

Праўда, за паўстагоддзя Рубель абагналі Альшаны. «Цяпер у Рублі, — прымружвае вока дзяжурны на пантоне, — 1380 дамоў па газе. А Альшаны на дзясятую тысячу чалавек пайшлі».

Парнікі, парнікі, парнікі. Гэта першае, што кідаецца ў вочы ў Рублі. Парнікі сотак на дзесяць, якія накрываюць цэлы прысядзібны ўчастак, пакідаючы месца толькі для жытла і праходу. Парнікі з комінамі для ацяплення, з печкамі-буржуйкамі з 200-літровых металічных бочак. З вентылятарамі, каб ганяць гарачае паветра… Парнікі з горамі дроў каля іх - печкі раскачагарваюць яшчэ ў сакавіку, каб нагрэць парнік.
Давыд-Гарадок

У Давыд-Гарадку пераставілі помнік Леніну. Сінхранізавалі з помнікам князю Давыду, заснавальніку горада. Цяпер яны паказваюць прыкладна адзін напрамак: Давыд дзідай — на рэстаран «Палессе», Ільіч рукой — на замкавую гару. Спачатку ідзём вернай дарогай у рэстаран. Караткевіч апісваў давыд-гарадоцкую чайную: жанчыны ў традыцыйных хустках, каларытныя дзядзькі з півам, цыганяты… У рэстаране нікога. Комплекс з трох страваў каштуе 3,50 руб. Адміністратарка аказваецца родам з Альшан.

— Як жа вы пакінулі свае такія багатыя Альшаны, пра якія легенды ходзяць?
— Працаваць хочацца.
— А хібаж там работы няма?
— Дзе, у парніку? З раніцы да ночы?

На замкавай гары апошнім збудаваннем была старажытная царква Уваскрасення Хрыстовага, якая згарэла ў 1936-м. Разбіраючы завалы пасля пажару, людзі адкрылі сярэднявечныя княскія магілы ў дубовых дамавінах. Аглядаць іх прыязджаў з Вільні Антон Луцкевіч, заснавальнік «Нашай Нівы» і адзін з аўтараў беларускай незалежнасці. У віленскі Беларускі музей старажытнасцяў ён павёз з Давыд-Гарадка старажытны княскі абутак з ласінай скуры.
Апавяданне Караткевіча «Краіна Цыганія» пра Давыд-Гарадок. Цыганскі вярхоўны суддзя, які патануў, ратуючы беларускую дзяўчыну, таксама існаваў у рэальнасці. Праўда, Караткевіч, відаць, не мог у 1969-м назваць Гарасіма Базылевіча, пахаванага на давыд-гарадоцкіх могілках, «цыганскі барон» — цэнзура б не дазволіла. Які барон у БССР? Давялося пісаць «суддзя».

Караткевіч апісваў гадавую па Базылевічу, а нам пашчасціла гаварыць са сведкамі самога пахавання. «Цыганоў сабралася – падвод трыста, тады ж машын не было. Хавалі на трэці дзень, на заходзе сонца – звычай такі ў іх. Магілу з цэглы вымуравалі, кілімамі заслалі, грошы кідалі туды…»

Альшаны
У Альшаны, сталіцу беларускіх агурковых эміратаў, мы заязджаем з некаторым трымценнем. Мроіліся палацы з золата, падлеткі без правоў на супердарагіх аўто, якія парушаюць усе правілы. Пабачылі ж шматлюдную працоўную вёску з неабсяжнымі парнікамі, ангарамі-складамі для гародніны.
Амазонія. Тураўскі калапс
Кіруемся ў Тураў і ўсё вытэлефаноўваем гаспадароў здымных кватэр ды пакояў, каб хоць куды ўбіцца на начлег. Гэта аказалася праблемай: усё занята. У будні дзень. У гарадку на тры тысячы чалавек. Здымаць жытло ў Тураве даводзіцца работнікам - шмат хто з іх ездзіць на працу з другога боку Прыпяці, з Жыткавіч. Калі абрынуўся мост, даводзілася рабіць кола ў 280 кіламетраў – праз Лунінец ці праз Мазыр. «Людзі а 4-й раніцы з дому выязджалі і ў гадзіну ночы вярталіся», - расказалі нам.

Кіруемся да моста цераз Прыпяць. Той мост быў да аварыі (і, спадзяемся, зноў будзе пасля рамонту) унікальнай турыстычнай атракцыяй. Уз'ехаўшы на яго, з вышыні можаш аглядаць пойму беларускай Амазонкі - Прыпяці з яе старарэччамі, паплавамі і дубровамі. Заўжды хацелася запаволіць аўто і на мінімальнай хуткасці праязджаць гэтыя 900 метраў.
Цяпер мост зеўрае пустым пралётам, а пад'езд да яго з тураўскага боку перакапаны. Для Прыпяці зрабілі абвадное рэчышча, па якім з шалёнай хуткасцю ляціць вада. Калі спадзе паводка, старое рэчышча зусім перакрыюць, каб проста пад мост, на сухое, загнаць будаўнічую тэхніку ды аднавіць абвалены кавалак. Мост, дарэчы, так і будаваўся – на сухім. Бліжэйшыя масты, каб вы ведалі, у Лунінцы і Мазыры. Пакуль наладзілі пераправу, берагі на адлегласці 191 км былі без сувязі.

А Прыпяць можна цяпер пераехаць двума спосабамі: часовым пантонным мостам і паромам. Да месца пераправы некалькі кіламетраў круціць зігзагі насыпаная дарога – проста праз пойму з усімі яе цудамі і прыгажосцю.

Прыпяцкі пантонны мост не параўнаеш з тым, што на Гарыні пад Рублём. Святлафоры з абодвух бакоў, якары, учэпленыя ў дно, два катары колеру хакі, якія раз на дзень адпіхваюць мост да берага — Прыпяць жа суднаходная рака. Кожны такі катар з'ядае 48 літраў паліва за гадзіну, сказаў нам начальнік Жыткавіцкага МНС, які некалькі раз на дзень бывае ў гэтым «гарачым пункце».
Назіраем, як здымаюць мост, каб прапусціць баржы з грузам да Лунінца і Пінска

Хлопцы з МНС падымаюць цяжкія металічныя лісты, якімі пантон трымаецца за берагі. З аднаго берага чапляюць да моста тросам вайсковы КрАЗ, падклаўшы яму пад колы стопары. Каля другога берага ў мост упіраюцца катары і пачынаюць яго штурхаць супраць плыні. Адначасова мнс-нікі выбіраюць тросы якараў, дапамагаючы катарам.

МНС робіць смс-рассылку ўсім жыхарам рэгіёна, папярэджваючы, калі пантон не будзе працаваць. Але не ўсе ж мясцовыя. Таму ўвечары, на зваротным шляху ў Тураў, мы трапляем у лакальны транспартны калапс.

Справа ў тым, што паром, які працуе побач, – 80-метровая баржа-рудавоз з магутным катарам – бярэ толькі цяжкія фуры, дый тых можа змясціць пяць штук. Увесь лягчэйшы транспарт ідзе пантонным мостам. А яго трэба часам здымаць, а тут яшчэ падае вада, мост асядае, і трэба час ад часу падкопваць берагі, каб выезд з моста быў не занадта круты… Пакуль працавалі бульдозеры, падкопваючы берагі, на дамбе перад пантонам сабралася семдзесят машын.
Жыткавіцкі паром

даўжыня
80,2 м
шырыня
10,18 м
вышыня борта
8,3 м
асадка (парожні)
0,44 м
асадка (загружаны)
0,78 м
месцаў для пасажыраў
39 чалавек
грузападымальнасць
204 т
Жыткавіцкі паром

Даўжыня: 80,2 м
Шырыня: 10,18 м
Вышыня борта 8,3 м
Асадка (парожні) 0,44 м
Асадка (загружаны) 0,78 м
Колькасць пасажыраў 39 чалавек
Грузападымальнасць 204 т

Каля гадзіны чакалі, услухоўваючыся ў грукат тэхнікі і ўглядаючыся ў агні далёкага парома. Калі мост адкрылі, хапіла хвілін дваццаці, каб заторы на абодвух берагах раз'ехаліся. Беларусы — арганізаваны народ.

Міншчына ўжо і забылася пра веснавыя воды. А на Палессі ад тураўскай паромна-пантоннай пераправы да самага Мазырскага моста – 150 кіламетраў – Прыпяць не дае ніводнага шанцу пераехаць яе. Дадае вады Убарць, што пачынаецца аж на карпацкіх паланінах. І тамтэйшыя дажджы-снягі адбіваюцца на паводкавым стане Прыпяці. Прырода ігнаруе дзяржаўныя межы.

Парома між вёскамі Вышалаў і Снядзін нават не відаць ад края вады, што стаіць пры самай вышалаўскай вуліцы – да яго яшчэ кіламетры тры. Мясцовыя паказалі нам машыну капітана парома: кінуў яе ля вады, абуў рыбацкія боты і пайшоў уброд пільнаваць сваю гаспадарку. Ратавальнікі спрабавалі на "Ніве" даехаць да парома – вярнуліся з паўдарогі. Наш Tiguan таксама паспрабаваў сябе ў ролі левіяфана – мы ехалі па насыпной дарозе колькі метраў, пакуль вада не пачала даходзіць да днішча.
Гэтыя мясціны, па якіх Прыпяць распускае рукавы-затокі, належаць Нацыянальнаму парку "Прыпяцкі". Яго цэнтральная сядзіба – у Ляскавічах, аграгарадку са скандынаўскага дызайну царквой і густоўнымі катэджамі, музеем прыроды і круізным катарам "Кірыла Тураўскі", прышвартаваным да плывучага рэстарана. Тут нават дыназаўры ёсць – стаяць каля гатэля, дарма, што пластыкавыя: трыцэратопс памерам з добрую карову і тыраназаўр.
За Вышалавам левы бераг Прыпяці робіцца высокі. І от каго ніколі не залівае – дык гэта вёску Турок, якая на ім стаіць. Вуліца ідзе ўздоўж ракі, стаяць каля платоў лавы – можна сесці побач са старымі людзьмі і медытаваць на ваду ледзь не да гарызонту, слухаючы іх адвечнае – пра сенакосы і статак у трыста кароў, што раней тут былі, пра тое, што ўсё цяпер не тое і не так, і лазой зарасло, і працаваць моладзь развучылася.

Адаптыўны круіз-кантроль (АСС)

Функцыю аўтаматычнага кіравання хуткасцю аўто мы вельмі ацанілі ў гэтым падарожжы. Каб хутчэй трапіць на Палессе, мы выбіралі малазагружаныя трасы, дзе можна трымаць пастаянную хуткасць (напрыклад, ад Слуцка да Жыткавіч можна ехаць праз Любань і Урэчча).
З дапамогай кнопак на рулі можна адным пальцам задаць Volkswagen Tiguan патрэбную хуткасць, якую ён будзе трымаць без удзелу педалі газу. Гэта дае кіроўцу магчымасць трохі адпачыць.

Адаптыўны круіз-кантроль адрозніваецца ад проста круіз-кантролю наяўнасцю датчыка адлегласці. Фактычна гэта міні-радар, які выпраменьвае электрамагнітныя хвалі на 150 метраў уперад. Калі ў межах іх дасягальнасці на дарозе з'яўляецца аўто, інфармацыя перадаецца на электронны блок кіравання, дзе апрацоўваюцца звесткі пра адлегласць да перашкоды і хуткасць яе руху. Блок кіравання перадае каманды выканаўчым прыстасаванням – у выпадку Volkswagen гэта дросельная засланка і аўтаматычная каробка перадач.

Калі машына спераду ідзе павольна, наша хуткасць таксама аўтаматычна запаволіцца, каб не адбылося сутыкнення. (Калі зніжэнне хуткасці малаістотнае – проста змяншэнне падачы паліва. Калі мы змяняем паласу і перашкода спераду знікае, аўто аўтаматычна вяртаецца ў ранейшы хуткасны рэжым.) Адключыць АСС можна лёгкім націскам на педаль тормазу.

Адметнасць петрыкаўскага наваколля — брамы з востраканечнымі макавінамі на слупах накшталт мінарэтаў. Гаспадарчая логіка ў такім дызайне ёсць: з вострага дождж сцякае, снег не кладзецца — слуп не так скора згніе. У падобнай стылістыцы аформленая брама, што ўпрыгожвае дом-музей культавага беларускага партызана дзеда Талаша ў вёсцы Навасёлкі пад Петрыкавам. Культавым Васіль Талаш стаў дзякуючы сваёй харызме, доўгажыхарству, дзяржаўнай прапагандзе, а найперш — Якубу Коласу, які напісаў пра яго аповесць «Дрыгва».
Дзед Талаш нарадзіўся аж у 1844-м, і меў 75 гадоў, калі ступіў на партызанскую сцежку ў 1919-м. І пасля скандаліў з Коласам: тых польскіх жаўнераў, якіх ён адным махам раскідаў, было не шасцёра, як напісана ў "Дрыгве", а пятнаццаць. Таксама няўрымслівы Талаш дабіваўся ад Коласа паловы ганарара за аповесць і даносіў на суседзяў у ЧК. Калі пачалася Другая сусветная, Талаша вывезлі ў Маскву. Там ён затроліў самога Сталіна: пабачыў у міліцыянта-рэгуліроўшчыка каля гатэля доўгі скураны плашч і выпрасіў такі самы ў кіраўніка СССР. Калі ў яго спыталі – навошта, адказаў: полы можна адрэзаць і халявы для ботаў пашыць. З астатняга добрая куртка выйдзе… Пражыў Талаш 102 гады.
«Настальгія»
Петрыкаў стаіць высока над Прыпяццю. Вуліца да былога рачнога вакзала нагадвае спуск па горным серпанціне. Даводзіцца ўжываць тармажэнне рухавіком.

Драўляны блакітны вакзальчык, ад якога колісь адплывалі «ракеты» на падводных крылах, цяпер забіты дошкамі. Побач сумуе на сушы яхта "Настальгія", ляжаць перавернутыя чаўны. "Цяпер народ грошы лічыць, болей ездзіць цягніком", -- ацэньвае прычыны запусцення шляхетны спадар у белым капелюшы і касцюме. На выгляд – дырэктар музея, не меней. Ніколі не скажаш, што заўзяты рыбак, якому не шкада плаціць 70 рублёў за ліцэнзію.

Цывілізацыя рэк
Да петрыкаўскага парома, сказаў наш суразмоўца, дарогі пакуль няма. Але мы ўсё ж спрабуем. І тармозім перад воднай перашкодай. Шырока разлілося беларускае мора, ні берагоў, ні нават парома не відаць. Хіба што бусел, які ходзіць тут жа побач, можа яе пераляцець. Стаіш перад гэтай бяскрайняй вадой, і паглынае яна мітусню і трывогі. Краявід, які супакойвае.

Дзякуем Volkswagen у Беларусі за прадстаўлены для падарожжа аўтамабіль.

За што адказваў:
фота, відэа, спецэфекты, тэхнічная адаптацыя, графічная абалонка і візуальны наратыў
Сяргей Гудзілін
Фатограф НН
За што адказваў:
тэкст, рэдактура, фактчэкінг, лакацыі і маршрут, збор і адаптацыя гістарычных дадзеных
Андрэй Скурко
Рэдактар НН
comments powered by HyperComments