З падрадчыкам ужо складзены дагавор, а Міністэрства культуры ўхваліла праект — такі адказ з Віцебскага гарвыканкама атрымалі аўтары петыцыі супраць устаноўкі ў абласным цэнтры помніка кіеўскай княгіні Вользе, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Праект помніка княгіне Вользе №25909

Петыцыя з патрабаваннем да гарадскіх уладаў адмовіцца ад устаноўкі гэтага помніка была размешчана ў пачатку красавіка, яе падпісалі 190 чалавек. Яна была адрасавана старшыні Віцебскага гарвыканкама Віктару Нікалайкіну, але адказ прыйшоў ад яго намесніка Пятра Падгурскага.

У сваім адказе спадар Падгурскі паведамляе, што праектная дакументацыя ўзгоднена з Міністэрствам культуры. А падрадчык на выкананне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі для размяшчэння помніка заснавальніцы горада — княгіні Вользе — абраны ў выніку дзяржзакупкі.

Назву падрадчыка чыноўнік вырашыў захаваць у таямніцы. На сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн адзначана, што абедзве закупкі на правядзенне гэтых работ не адбыліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0