Меркаванні2727

Андрэй Паротнікаў: У рэгіёнах не маюць ясных указанняў, як ставіцца да спроб Расіі пашырыць свой уплыў

Тое, што СМІ пачалі звяртаць увагу на спробы Расіі пашырыць інфраструктуру свайго ўплыву ў Беларусі, безумоўна, добра. Але я нядрэнна памятаю дзевяностыя, і магу параўноўваць з тым, што было і як стала: цяпер у Масквы засталося добра калі 10% вось той інфраструктуры ўплыву (арганізацыі, партыі, лакальныя СМІ, рознага роду групы актывістаў, чыноўнікі вышэйшага рангу), якая была гадоў 18—20 таму. Таму актыўнасць ўсходніх суседзяў — гэта спроба аднавіць свае звужаныя магчымасці. Што, вядома, непрыемна, патрабуе кантролю і назірання. Але само па сабе пагрозай не з'яўляецца. Мяне асабіста турбуюць тры моманты.

1. У рэгіёнах на ўзроўні раённага начальства наогул слаба разумеюць палітыку цэнтральных уладаў: мы ўжо за рынак ці яшчэ будуем рынкавы сацыялізм? Захад ужо сябар ці яшчэ вораг? Ці можна праклінаць ЗША альбо лепей не трэба? І якія ў нас наогул адносіны з Расіяй? Пачуццё пэўнай дэсінхранізацыі Мінска і рэгіёнаў. І разгубленасць мясцовых квазіэліт у палітычных пытаннях. Ва ўмовах адсутнасці выразных і ясных інструкцый з Мінска і традыцыйнага нежаданне чыноўнікаў браць на сябе адказнасць за палітычныя пытанні, на месцах у асноўным па звычцы глядзяць у бок Масквы.

2. Аб'ектыўна, самы папулярны палітык у Беларусі — Пуцін. Я б сказаў так: 60% сімпатызантаў ва Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна і працэнтаў дваццаць — у Лукашэнкі. Гэта не значыць аўтаматычнай гатоўнасці ўліцца ў РФ. Але гэта дае Крамлю выдатную магчымасць, абапіраючыся на папулярнасць Пуціна, уплываць на ўнутраную палітыку ў Беларусі. У тым ліку і з дапамогай стварэння альтэрнатыўнай Лукашэнку палітычнай фігуры.

3. Расейскія грошы, няхай невялікія, але ўжо пайшлі ў белпалітыку. Пакуль можна казаць, што ўлады спрабуюць асядлаць сітуацыю, «падклаўшы» пад рускіх сваіх мурзілак. Відавочная традыцыйная для нашых уладаў тактыка маніпуляцый і кантролю. Праблема ў тым, што гэтыя мурзілкі з часам могуць узмацніцца настолькі, што павераць у сваю здольнасць згуляць ва ўласную палітычную гульню. З апорай на Маскву. На фоне зніжэння эфектыўнасці сістэмы дзяржкіравання ў цэлым гэта створыць праблемы. Часам усё ж жорстка спыняць нейкія рэчы — больш рацыянальна, чым спрабаваць іх кантраляваць.

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне5

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей30

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

Штучны інтэлект дапіша гісторыю Старажытнага Рыма там, дзе гісторыкі няздатныя супаставіць факты

У Барысаве паспрабавалі адрадзіць дыскатэкі для моладзі. Але не па кані корм11

У Вялікабрытаніі злавілі пацука памерам з ката4

Макакі арганізавалі крымінальны бізнэс. Вось як яны да гэтага прыйшлі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне5

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць