16 мая расіянін ехаў да сваіх знаёмых у Кіеў на рэйсавым аўтобусе праз пункт пропуску «Новая Гута».

Аднак ва Украіну яго не прапусцілі супрацоўнікі памежнай службы сумежнай дзяржавы. У 02.38 хлопец вярнуўся назад у Беларусь.

Не пакiнуўшы намеру трапіць да знаёмых, праз тры гадзіны расіянін паспрабаваў пералезці праз загараджальны плот за кіламетр ад пункта пропуску. Там яго і затрымаў пагранічны нарад аднаго з падраздзяленняў Гомельскай памежнай групы.

У дачыненні да затрыманага распачаты адміністрацыйны працэс за незаконнае перасячэнне беларускай мяжы. Яму пагражае штраф да 100 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?