22.05.2018 / 06:20

Святлана Алексіевіч падпісала зварот за вызваленне Сянцова 15

Чальцы асацыяцыі «Вольнае слова» апублікавалі заяву з патрабаваннем перадаць асуджанага ў Расіі на 20 гадоў Алега Сянцова уладам Украіны. Зварот быў накіраваны да ўдзельнікаў Пецярбургскага эканамічнага форуму (ПМЭФ).

«Мы патрабуем адправіць Сянцова на яго радзіму - ва Украіну. Смерць Алега Сянцова стане ганьбай для Расіі і назаўсёды запляміў тых, хто мог бы яго выратаваць, але не выратава », - гаворыцца ў паведамленні арганізацыі ў Facebook.

У асацыяцыі лічаць, што Сянцоў, які пачаў галадоўку, пойдзе да канца.

Пад заявай таксама падпісаліся члены Санкт-Пецярбургскага ПЭН-клуба і «Вольнага гістарычнага таварыства». Усяго з заклікам выступілі больш за 130 дзеячаў культуры і навукі, сярод якіх апынуліся лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры беларуска Святлана Алексіевіч, журналісты Сяргей Пархоменка і Зоя Светава, а таксама пісьменнікі Віктар Шэндэровіч, Людміла Ўліцкая, Уладзімір Вайновіч і Аляксандр Архангельскі.

 Алег Сянцоў быў затрыманы ў Крыме і асуджаны на 20-гадовы турэмны тэрмін паводле абвінавачвання ў тэрарызме, на мінулым тыдні ён абвясціў бестэрміновую галадоўку ў калоніі «Белы мядзведзь» у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе. Сянцоў патрабуе вызвалення 64 украінскіх палітвязняў у Расіі.

39
Справедливый / Адказаць
22.05.2018 / 06:26
Он может прекратить голодовку - никто его не заставляет.
3
ХаКол Двухгаловы / Адказаць
22.05.2018 / 07:02
Што ж, важнае вызначэнне пазіцыі для Святланы Алексіевіч, і сведчанне разумення, што расійскага пацука,  які лічыць сябе мядзьведзем, трэба спыняць супольнымі намаганнямі.   
49
MrDDS777 / Адказаць
22.05.2018 / 07:25
Не дай Бог таким как она дорваться до власти или влиять на политические решения. После Нобеля возомнила себя Богом?
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру