22.05.2018 / 10:44

Макей: Беларусь заклікае ЕС да адмены рэшты санкцый 17

Беларусь заклікае ЕС да адмены рэшты абмежавальных захадаў. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння на сустрэчы з пасламі па асобых даручэннях краін — членаў ЕС па справах «Усходняга партнёрства»

«Мы шкадуем, што ў лютым Еўрасаюз прадоўжыў абмежавальныя меры ў дачыненні да Беларусі, якія ўжо даўно страцілі якое-небудзь рацыянальнае тлумачэнне. У сувязі з гэтым мы працягваем заклікаць Еўрасаюз зняць астатнія абмежавальныя меры», — сказаў міністр.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што пазітыўнае супрацоўніцтва за апошнія некалькі гадоў прынеслі значна больш станоўчых вынікаў, чым папярэднія два дзесяцігоддзі санкцый.

У якасці кроку па зняцці абмежавальных мер ён адзначыў выключэнне спартыўнай зброі са збройнага эмбарга. Кіраўнік МЗС таксама вітаў намеры ЕС пашыраць адносіны з Беларуссю і паставіць іх на структураваную аснову.

2
Бескин / Адказаць
22.05.2018 / 10:52
Макей: Беларусь призывает ЕС к отмене оставшихся санкций
-После введения рабских законов о тунеядцах и оброка с тех, кто без денег - надо еще и новых санкций ввести. Чтобы все прикорытные могли только  Россиюшку ездить и то с оглядкой.
1
Дзмiтрок / Адказаць
22.05.2018 / 10:54
Странный парниша. А что здесь стало лучше что бы санкции отменять?
0
цікава / Адказаць
22.05.2018 / 11:02
Лукашыстыя прымаюць антыдэмакратычны закон карлюкевіча за пераслед выказванняў грамадзян і прызываюць да зняцця санкцый дэмакратычныя краіны? Проста нахабства нейкае!
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру