22.05.2018 / 10:59

«Вялікая літара ў слове «Прэзідэнт» — правінцыйнае палітычнае лёкайства» 16

Піша ў сябе ў фэйсбуку Аляксандр Класкоўскі.

«Лукашэнка павіншаваў Мадура c перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Венесуэлы», — піша беларускае афіцыйнае агенцтва БелТА. Гэтае слова «Прэзідэнт» з вялікай літары ражном тырчыць у загалоўку. Прычым тое самае — у рускамоўнай версіі, насуперак правілам рускай мовы.

ТАСС, напрыклад, спакойна піша пасаду Пуціна з малой. Пры тым што Пуціна у Расіі электарат успрымае сапраўды як цара.

А тут — нейкае правінцыйнае палітычнае лёкайства. Натуральна, не ў тым рэч, што Мадуру так шануюць, а проста калі ўжо свайго з вялікай пастанавілі пісаць, дык і астатніх даводзіцца.

Аляксандр Класкоўскі

1
Большой / Адказаць
22.05.2018 / 11:08
Прзидент - мелочи! Даже "Глава государства" пишут именно так, с большой!!!
2
Anarkisto / Адказаць
22.05.2018 / 11:10
Усё правiльна. Сло ва "Прэзiдэнт" сярод дыктатарау Афркi, Азii ды лацiнскай Амерыкi лiчыцца нечым кшталту радавога iмя. Гэта сям'я "Прэзiдэнтау"
3
Anarkisto / Адказаць
22.05.2018 / 11:13
I нармальным людзям таксама трэба адрознiваць слова "прэзiдэнт" у сэнсе выбарны кiраунiк выканаучай улады й "Прэзiдэнт" у сэнсе дыктатар. Так яны самi падштурхоуваюць нас да рашэньне гэтай праблемы. Цяпер мы маем два тэрмiны й два слова, а не як раней, калi адным i тым жа словам абазначалi такiя розныя з'явы
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру