Дзяўчына ў мінскім метро сядае на калені незнаёмым хлопцам — паглядзіце на іх рэакцыі ВІДЭА
На ютуб-канале Easyvision, вядомы сваімі пранкамі, з'явіўся чарговы відэаэксперымент: дзяўчына вырашыла праверыць, як будуць рэагаваць незнаёмыя мінчукі на тое, што яна знянацку сядае ім на калені. «Добры спосаб пазнаёміцца» — адзначаюць аўтары відэа.
Канал Easyvision вядзе наш 20-гадовы суайчыннік Аляксандр Брушкоў з сябрамі.
Цікава, што на новы розыгрыш беларусы рэагуюць досыць спакойна. Праўда, некаторыя адразу папярэджвалі гераіню роліка, што яны ў стасунках.
Карацей, паглядзіце самі.
А вы як адрэагавалі б на такі «сюрпрыз»?
Nina.nn.by
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ