У аўторак, 28 кастрычніка, у судзе Менскага раёну і гораду Заслаўе пачынаецца працэс над Раманам Менцюком, сумнавядомым героем дарожна‑транспартнага здарэньня, якое стала вядомае як «Жывы шчыт».


Раман Мянцюк, фота zaslavl.by

Нагадаем, інцыдэнт адбыўся 2 сакавіка на Слуцкай шашы пад Менскам. Каб спыніць нецьвярозага Менцюка, міліцыя выставіла ўпоперак дарогі прыватныя аўтамабілі. Міліцыянты Генадзь Дарагакупец і Аляксей Ліхтаровіч былі пазьней за гэта пакараныя ўмоўным зьняволеньнем.

Раман Мянцюк уцёк у Маскву, дзе быў затрыманы ў ліпені. Ён быў экстрадыраваны з Расеі й зьмешчаны ў менскі сьледчы ізалятар. Мянцюк абвінавачваецца ў парушэньні правілаў дарожнага руху, вынікам чаго стала нанясеньне цялесных пашкоджаньняў.

Радыё Свабода

Глядзі таксама:
ДАІшнікі атрымалі два гады ўмоўна за арганізацыю «жывога шчыта»
З Нара-Фамінску на нары
Навумаў абураны рэакцыяй на «жывы шчыт»
Сьмяротнікі па волі ДАІ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0