22.05.2018 / 16:41

Бегемоты выратавалі антылопу гну ад кракадзілаў ВІДЭА 7

Удзельнік сафары ў нацыянальным парку Кругера ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы зняў на відэа напад кракадзілаў на антылопу гну, у які ўмяшаліся гіпапатамы.

Кракадзіл, які хаваўся ў вадзе, схапіў адну з антылоп за галаву. Да яго далучыўся іншы паўзун, які ўчапіўся ў заднюю нагу жывёлы. Разам яны пацягнулі здабычу да вадаёма.

Гіпапатамы, якія сядзелі ў рацэ, з цікавасцю назіралі за сутычкай у іх перад носам. Калі кракадзілы аказваліся занадта блізка, яны кусалі іх. Гэта дапамагло антылопе вызваліцца, і яна паплыла прэч. Гіпапатамы акружылі яе і ішлі за ёй да самага берага.

1
Дзядька / Адказаць
22.05.2018 / 16:47
Нажаль с паламатай нагой яна не жылец
3
Anarkisto / Адказаць
22.05.2018 / 18:11
Бегемоты варагуюць з кракадзiламi, бо тыя часьцяком атакуюць iх маладняк, таму пры кожнай зручнай магчымасьцi бегемот нападае на кракадзiла, што й адбылося. Антылопа проста фактар якi дапамог ворагам сустрэцца. Канешне, нiхто яе не плянавау ратаваць. Рамантычна, але не мае сувязi з рэчаiснасьцю, тым больш, з такiмi пашкоджаннямi яна стоадсоткава неузабаве стане нечай здабычай, альбо проста сканае на радасьць падальшчыкам
2
Нильский крокодил / Адказаць
22.05.2018 / 19:56
Anarkisto, бегемоты иногда даже оставляют свой молодняк рядом с крокодилами, потому что знают, что те нападают на них очень редко. Да и вообще крокодилы и бегемоты очень терпимы друг к другу и часто делят один и тот же водоем, потому что крокодилы не нападают на бегемотов за крайне редким исключением
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру