22.05.2018 / 17:42

29 мая — прэзентацыя кнігі «Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны» 3

Магазін «Акадэмічная кніга» запрашае вас наведаць Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова», у рамках якога адбудзецца прэзентацыя новай кнігі гісторыка Ігара Мельнікава.

Прэзентацыя пройдзе ў прасторы Ок16 (Мінск, вул.Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 18.30.

Аўтар, на падставе багатай архіўнай базы і з выкарастаннем шматлікіх унікальных здымкаў раскрывае гісторыю фарміравання і дзейнасці Першага Польскага корпуса ў Бабруйску ў 1918 годзе, а таксама падрабязна апісвае аспекты гісторыі польска-бальшавіцкай вайны 1919-1920 гадоў на тэрыторыі Бабруйшчыны.

Вялікая ўвага ў кнізе нададзена гісторыі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі і аналізу стасункаў паміж польскімі войскамі і беларускімі ўладамі, а таксама мясцовым насельніцтвам.

Ігар Мельнікаў — кандыдат гістарычных навук, магістр Варшаўскага ўніверсітэта, спецыяліст па вайсковай гісторыі Беларусі. Аўтар кніг «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг Паміж Варшавай і Масквой», «Забытыя героі. Жаўнеры з Беларусі ў Другім польскім корпусе і Першай польскай асобнай паветрана-дэсантнай брыгадзе», «Адысея палешука», «Мяжа была пад Мінскам 1921-1941 гг.» Лаўрэат Прэміі імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. (2014).

Падчас падчас прэзентацыі кнігі можна будзе атрымаць аўтограф аўтара.

1
sad / Адказаць
22.05.2018 / 18:01
Ну, за 114 рублёў ахвочых набыць гэтую кнігу будзе мала. Думаў, вокладка з пазалотай - не, звычайная кніга, якіх за 20-40 рублёў поўна, і па змесце не горшых Мінулы альбом аўтара таксама 100 (!) рублёў каштаваў. Запыты ў Мельнікава нейкія нарвежскія, не менш - высокіх хоча ганарараў у беднай краіне
3
БНР / Адказаць
22.05.2018 / 18:52
Наконец-то мы узнаем имена тех, кто воевал против солдат БНР в Минске 1918 года, а потом оккупировал Беларусь и оторвал себе половину. Цена тоже удивляет - так как автор часть денег собрал вроде на Талаке. 
4
Z miasta Batorego / Адказаць
22.05.2018 / 20:45
Правильно,надо чтить богатое польское наследие на территории нынешней Беларуси.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру