22.05.2018 / 17:48

Касцевіч назвала галоўную праблему на рынку працы 8

Галоўная праблема на рынку працы ў Беларусі звязана з дысбалансам попыту і прапановы. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамляе БелТА.

— Наймальнік чакае кваліфікаваных, з вопытам работы кадраў. Тыя, хто сёння звяртаецца ў службу занятасці, — як правіла, людзі, якія доўга не працавалі, страцілі кваліфікацыю або пераацэньваюць свой патэнцыял. У гэтых умовах давядзецца працаваць, задавальняючы, з аднаго боку, наймальніка, а з іншага, здымаючы напружанасць на рынку працы і забяспечваючы максімальнае працаўладкаванне нашых грамадзян. Гэта галоўная задача дэкрэта № 1 «Аб садзейнічанні занятасці», — сказала Ірына Касцевіч.

0
Уладзимер Мазур / Адказаць
22.05.2018 / 18:31
Министр явно переоценивает свой потенциал.
0
Совхоз"Городец" / Адказаць
22.05.2018 / 19:45
Идите в ...!Как вы можете оценить профессионализм,если сами таковыми не являетесь!
0
Люстэрка / Адказаць
22.05.2018 / 20:49
Рэальная сітуацыя ў краіне з вуснаў рэальных жыхароў Беларусі. Працы няма, жыхары малых гарадоў і выпускнікі ВНУ вымушаныя шукаць працу за мяжой, рушацца сем’і, паборы ў школах, плата за "бесплатную" медыцыну, старыя, якія раней былі за Лукашэнку, клянуць яго і ягоных чыноўнікаў апошнімі словамі. https://m.youtube.com/watch?v=ANf4VfwwF_0
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру