«Белкамунмаш» паставіць у сталіцу яшчэ 60 электробусаў, з іх 17 — да канца 2018 года, астатнія — да мая 2019-га. Частка машын будзе ўжо з новым дызайнам, піша БелТА.
Новы дызайн электробуса.
Кантракт падпісаны 15 мая. Паводле яго Мінск атрымае 28 электробусаў асабліва вялікай умяшчальнасці мадэлі Е433, але ўжо новага дызайну, і яшчэ 32 электробусы вялікай умяшчальнасці мадэлі Е321.