22.05.2018 / 21:02

Мультсериал про Микки Мауса начали озвучивать по-белорусски 11

На платформе Talaka пачалi збiраць сродкi на агучванне па-беларуску мультсерыяла Miki Маўс. Студыя «Gavarun_by» плануе агучыць 25 серый з сезонаў 2013−2014 гадоў. Агульны час 25 серый — каля 85 хвілін.

Паводле арганізатараў, беларускамоўная прастора адчувае моцны дэфіцыт лакалізаванага па-беларуску медыякантэнту. Асабліва гэта адчувальна ў дзіцячым сегменце і з кантэнтам, які можна паглядзець анлайн, у патрэбны час, з любога месца Беларусі й свету.

Лакалізаваныя па-беларуску серыі мультсерыяла будуць выкладваць на ютуб-канале студыі «Gavarun_by». Праваўладальнік, Disney Enterprises Inc, дазваляе выкарыстоўваць на ютубе аўдыявізуальнае змесціва з гэтых серый за выключэннем манетызацыі відэа, так што паглядзець мультфільм можна будзе цалкам легальна, без тэрытарыяльных абмежаванняў.

Рэалізаваць праект запланавана ў тэрмін да двух месяцаў пасля збору грошай, то бок кожны тыдзень будзе выкладацца каля трох новых серый. Беларуская версія гукавой дарожкі ствараецца па правілах закадравага агучвання. Відэашэраг таксама будзе часткова лакалізаваны.

Каб паглядзець і пачуць, што за мультфільм, як гэта будзе выглядаць і гучаць, аўтары зрабiлi пілотную серыю.

0
добрая справа / Ответить
22.05.2018 / 22:30
а вось гэта сапраўды файна! падтрымайма!
0
Si / Ответить
23.05.2018 / 00:52
Выдатна
0
Хэльвіг / Ответить
23.05.2018 / 07:31
Вельмі добра і пазытыўна, дачка сказала, што беларускамоўны пераклад вельмі файны і гучыць натуральна.
Показать все комментарии/ 11 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера